Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка. Быў створаны 9 кастрычніка 1989 года як Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі навучэнскай і працоўнай моладзі. Факультэт складаецца з адной кафедры — кафедры методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў. Пры садзейнічанні кафедры ствараюцца навучальныя планы для педагагічных класаў. Адбор у 10-я педагагічныя класы ажыццяўляўся з дапамогай распрацаваных на кафедры псіхолага-педагагічных дыягнастычных метадаў.
Дэканы Аляксандр Іванавіч Смолік (1989-?) Віктар Леанідавіч Цыбоўскі Сяргей Уладзіміравіч Якавенка
Спасылкі Афіцыйны сайт Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ імя М. Танка.
Даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Катэгорыя:1989 год у Мінску