Дом Бакштанскага — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 17. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.
Гісторыя
У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная і мураваная забудова, якая была моцна пашкоджана падчас вялікага пажару 1881 года. Адразу пасля пажару ўладальнік пляца стацкі саветнік Фебус Каплан звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу з праектам на аднаўленне мураванага двухпавярховага жылога дома, які выходзіў на Койданаўскую вуліцу.
Паводле гэтага праекта гэта быў прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам, аддзеленым ад сцяны прафіляваным карнізам. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў фланкіраваны плоскімі лапаткамі з філёнгамі. Прамавугольныя аконныя і дзвярныя праёмы былі аздоблены прафіляванымі ліштвамі. Пад вокнамі другога паверха знаходзіліся прамавугольныя нішы з філёнгамі. Праз некалькі гадоў уладальнік дома вырашыў зрабіць у цэнтры галоўнага фасада на другім паверсе балкон з дэкаратыўнымі металічнымі кратамі.
У 1897 годзе ўладальнікам гэтага будынка стаў мінскі купец другой гільдыі Янкель Бакштанскі. Паводле інвентарызацыі 1910 года ў доме была адна кватэра, дзе жыў яе ўладальнік, астатнія памяшканні займала «Таварыства дапамогі бедным яўрэям».
Пасля вайны да канца XX стагоддзя выкарыстоўваўся пад жылыя кватэры.
Знос будынка
Дом па вуліцы Рэвалюцыйнай, 17 доўга рамантавалі. Але калі рамонт быў практычна скончаныМинистерство культуры разрешило снести в Минске дом XIX века?, дом быў нечакага знесены 13 сакавіка 2008 года. Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася ў Адміністрацыю Прэзідэнта з патрабаваннем разабрацца з сітуацыі. Праз некалькі дзён Генпракуратура пачала праверку па факце разбурэння гістарычнага помніка, матэрыялы справы пачалі перакідацца з інстанцыі ў інстанцыю. У сярэдзіне ліпеня 2008 года Цэнтральны РУУС г. Мінска адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Вынікі праверкі не задаволілі Генеральную пракуратуру, яна адмяніла пастанову Цэнтральнага РУУС і аднавіла праверкуВиновного в сносе исторического памятника в центре Минска искать не стали . У будтрэсце № 7, які выконваў работы, старшыні БДТАПГіК Антону Астаповічу паказалі дазвол «на разборку будынка», падпісаны намеснікам міністра культуры Уладзімірам Грыдзюшкам. У Міністэрстве культуры адпрэчылі існаванне такога дазволу.
У 2009 годзе пракуратура горада Мінска адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з тым, што будынак быў прызнаны праваахоўнымі органамі аварыйным, праз што яго дэмантавалі для далейшай рэканструкцыі. Адна службовая асоба была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, паколькі дэмантаж быў здзейснены без дазволу Міністэрства культурыОткуда в Беларуси современный кирпич в старинных замках и почему реставрация мало отличается от реконструкции .
На месцы дома Бакштанскага кампанія «Тапас» узвяла навабуд па матывах гістарычнага будынка з дабудаваным вялікім псеўдамансардавым паверхам. Вясной 2016 года на яго павесілі ахоўную шыльду гісторыка-культурнай каштоўнасці другой паловы XIX стагоддзя. Побач па тым жа адрасе ўзведзены 4-павярховы псеўдагістарычны будынак, які галоўным фасадам выходзіць на вуліцу Гарадскі Вал. Архітэктура Двухпавярховы строга прамавугольны ў плане кампактны будынак пакрыты двухсхільным дахам. Пастаўлены асобна ў канцы забудовы. Фасады вырашаны плоскасна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простым абрамленнем.
Літаратура
Спасылкі
БУДЫНАК № 17 ДОМ БАКШТАНСКАГА
Катэгорыя:Рэвалюцыйная вуліца (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1880-я гады Катэгорыя:1880-я ў Мінску Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска Катэгорыя:Зніклі ў 2008 годзе