Даку́дава (, ) — аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хацюхоўскага сельсавета.
Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)., да 30 кастрычніка 2009 года — у склад Дакудаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .
За 18 кіламетраў на захад ад Крупак, 98 кіламетраў ад Мінска, 9 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Прыяміна, за 3 км ад аўтамабільнай дарогі ().
Насельніцтва 442 жыхары, 153 двары (1997)
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры і бібліятэка Аддзяленне сувязі
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Васіль Андрэевіч Самцэвіч (1889—1978) — беларускі краязнаўца і педагог. Сямён Андрэевіч Самцэвіч (1902—1985) — мікрабіёлаг, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР, Заслужаны дзеяч навукі БССР
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хацюхоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна