Журавы́. Сустракаецца таксама варыянт Жыравы́ (каля Жыраво́ў) (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя Па паданні назва вёскі звязана з суседнім возерам, якое ператварылася ў балота, дзе жыло шмат жураўлёў. Заснавана ў 1772 годзе, 2 двары, уласнасць дробнага шляхціца Сідароўскага. У 1775 годзе 8 двароў. У пачатку XX стагоддзя 34 двары, 223 жыхары.

З 1924 года ў складзе Чарэйскага, потым Крупскага раёнаў. У 1930-я гады жыхары вёсак Журавы і Слабада стварылі калгас «Светлая зара». У 1941 годзе ў вёсцы 36 двароў, 231 жыхар. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 10 чалавек. Пасля вайны ў складзе саўгаса, потым — калгаса «Слабада». Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., да 28 ліпеня 1966 года — у склад Акцябрскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146)., да 31 сакавіка 1977 года — у склад Бобрскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. На 1 студзеня 1998 года 41 гаспадарка, 142 жыхары. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна