Мі́нска-Магілё́ўская мітрапо́лія () — царкоўная правінцыя (мітраполія) Рымска-Каталіцкай Царквы, межы якой геаграфічна супадаюць з межамі Рэспублікі Беларусь. Складаецца з чатырох дыяцэзій: Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і яе трох суфраганных дыяцэзій: Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай. Дыяцэзіяльны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адначасова з'яўляецца Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.

Гісторыя Утворана Папам Янам Паўлам II 13 красавіка 1991 года: цэнтрам мітраполіі з'яўлялася Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, якая мела дзве суфраганныя дыяцэзіі: Гродзенскую і Пінскую. Прычым новая Гродзенская дыяцэзія (у яе склад увайшлі часткі тэрыторый Віленскай архідыяцэзіі, Пінскай дыяцэзіі і Ломжынскай дыяцэзіі) была створана ў той жа дзень — 13 красавіка 1991 года, а яе межы цалкам супадалі з геаграфічнымі межамі Гродзенскай вобласці. Тады жа Мінская дыяцэзія (заснаваная 9 жніўня 1798 года) і Магілёўская архідыяцэзія (заснаваная 15 красавіка 1783 года) былі аб'яднаныя ў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію, прычым яе межы цалкам супадалі з геаграфічнымі межамі Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. У перыяд паміж 13 красавіка 1991 года і 5 чэрвеня 1991 года Мінска-Магілёўская мітраполія ахоплівала не толькі тэрыторыі Беларусі, але і частку ўсходніх рэгіёнаў Польшчы. Канец гэтаму паклала рэформа, якая адбылася 5 чэрвеня 1991 года: па загадзе Яна Паўла II частка зямель Пінскай дыяцэзіі была вылучана ў асобную, новую, Драгічынскую дыяцэзію — гэта адбылося такім чынам, каб у выніку тэрыторыія Пінскай дыяцэзіі цалкам супадала з геаграфічнымі межамі Брэсцкай і Гомельскай абласцей Рэспублікі Беларусь, якая стала на шлях да незалежнасці. Такім чынам тэрыторыя Мінска-Магілёўскай мітраполіі стала цалкам геаграфічна супадаць з тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь.

У далейшым адбылося павелічэнне колькасці дыяцэзій у складзе Мінска-Магілёўскай мітраполіі з трох да чатырох. Гэта адбылося 13 кастрычніка 1999 года па загадзе Папы Яна Паўла II (у адказ на просьбу кардынала Казіміра Свёнтка, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага ў той час): са складу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі была вылучана асобная Віцебская дыяцэзія, межы якой геаграфічна цалкам супадалі з межамі Віцебскай вобласці Беларусі. Новаўтвораная Віцебская дыяцэзія стала суфраганнай для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўвайшла такім чынам у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі.

Адміністрацыйны падзел У склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі ўваходзяць чатыры дыяцэзіі: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія (з 13 красавіка 1991 года) і тры яе суфраганныя дыяцэзіі: Віцебская дыяцэзія (з 13 кастрычніка 1999 года); Гродзенская дыяцэзія (з 13 красавіка 1991 года); Пінская дыяцэзія (з 13 красавіка 1991 года).

Мітрапаліты 1991—2006 Казімір Свёнтак, з 26 лістапада 1994 года кардынал; 2007—2021 Тадэвуш Кандрусевіч; з 2021 года Іосіф Станеўскі.

Навучальныя ўстановы Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя Пінская вышэйшая духоўная семінарыя Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля Катэхетычны каледж імя Зыгмунта ЛазінскагаНавучальныя ўстановы Тэалагічны каледж імя святога Казіміра

Гл. таксама Біскупы віцебскія Біскупы гродзенскія Біскупы мінска-магілёўскія Біскупы пінскія

Спасылкі Informacje o metropolii

Катэгорыя:1991 год у Беларусі