Ібрагім Леанідавіч Друян (, — ) — беларускі медык, выкладчыкДРУЯН ИБРАГИМ ЛЕОНИДОВИЧ . Кандыдат медыцынскіх навук (1959). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1964).
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1916 годзе ў горадзе Еўпаторыя. Армянін, з сялян.
У часы Вялікай Айчыннай вайны
З 1936 па 1941 гады І. Л. Друян быў студэнтам Днепрапятроўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Заканчэнне інстытута супала з нападам фашысцкай Германіі на СССР. З першых дзён вайны Ібрагім Леанідавіч трапіў у дзеючую армію. У 1941 годзе ён начальнік эвакаадзялення корпуснага шпіталя 72 ППС, начальнік санітарнай службы 193 АПБ Кіеўскага ўмацаванага раёна. У адным з баёў у верасні 1941 года І. Л. Друян трапіў у палон, а пасля ў Славуцкі лагер для ваеннапалонныхУладзімір Пернікаў. Партызанскае вяселле, або Дынастыя чулых сэрцаў. .
У маі 1942 года праз дапамогу падпольнай групы І. Друяну ўдалося збегчы з палону, усталяваць сувязь з партызанамі і з 1942 па 1944 год, да злучэння з часцямі Чырвонай Арміі, І. Л. Друян з’яўляўся начальнікам санітарнай службы партызанскай брыгады № 99 імя Д. Ц. Гуляева.
Пасляваенны час
Пасля вызвалення тэрыторыі БССР ад нямецка-фашысцкіх акупантаў І. Л. Друян з 1944 года працаваў загадчыкам райздраўаддзелам, галоўным урачом бальніцы, загадчыкам паліклінікі, начальнікам медыцынскай службы і хірургам, начальнікам шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны.
З 1960 па 1969 год яго дзейнасць цесна звязана з Гомельскім дзяржаўным педагагічным інстытутам імя В. П. Чкалава, дзе ён працаваў старшым выкладчыкам, а з 1961 года — дацэнтам кафедры натуральнага асяроддзя пражывання.
З 1980 года на заслужаным адпачынку. Памёр 4 кастрычніка 1988 года і быў пахаваны на гомельскіх могілках «Асаўцы».
Сям’я
жонка Марыя Лявонцьеўна Друян, народжанай Вежнавец (1921-) — медыцынская сястраДруяны (дынастыя/сям’я) сын Леанід (1944 —) — медык, кандыдат медыцынскіх навук унук Аляксандр (1974 —) — урач-рэаніматолаг, арганізатар аховы здароўя унук Андрэй (1968 —) — эканаміст, бізнесмен, кандыдат эканамічных навук
Навуковая дзейнасць
На Гомельшчыне Друян адзін з першых пачаў праводзіць рэзекцыі лёгкіх у хворых на туберкулёз. Больш за тое, на базе шпіталя арганізаваў рэспубліканскія навукова-практычныя канферэнцыі. Паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю «Хірургічная анатомія кораня лёгкага ў хворых лёгачная на туберкулёз»Друян, Ибрагим Леонидович (кандидат мединских наук ; 1916—1988) . Вышэйшая атэстацыйная камісія СССР прысвоіла яму Навуковае званне дацэнта, а Вярхоўны Савет БССР — высокае ганаровае званне «Заслужаны ўрач БССР»Два века медицинской практики: как живёт гомельская семейная династия Друян .
І. Л. Друяну належаць 25 навукова-практычных работИбрагим Леонидович Друян .
Літаратурная дзейнасць
Напісаў ваенныя мемуары «Клятву стрымалі», двойчы выдадзеныя ў Мінску (1975, 1987 гг.)
Узнагароды
Баявы шлях Ібрагіма Леанідавіча адзначаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і медалямі «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені і «За перамогу над Германіяй».
Літаратура
Друян И. Л. Клятву сдержали. — : Беларусь, 1975. Династия Друян // Медицинские династии Беларуси : биографические очерки. — Минск, 2012. — С. 4—13 : фото. Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 519—520. (В содержании: Друян І. Л.)
Спасылкі
Уладзімір Пернікаў. Партызанскае вяселле, або Дынастыя чулых сэрцаў. Чествование династии медиков
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Фтызіятры Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя