Алена Андрэеўна Стаянава (нар. ) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла ў 1988 годзе факультэт архітэктуры Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна (выкладчыкі , , . Працавала ў 1988—1993 гадах у праектным інстытуце «Кішынёўгарпраект»; з 1995 года ў інстытуце «Гомельпраект».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.
Творчасць Асноўныя творчыя працы: планіроўка і забудова цэнтральнай часткі н.п. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна (2006—2006; сааўтар С. Р. Маісеенка); офісны будынак па вул. Захарава ў г. Мінску (2009; сааўтар С. Р. Маісеенка); ў г. Рэчыца (2001; сааўтар С. Р. Маісеенка).
Узнагароды Узнагароджана Дыпломам Нацыянальнага фестывалю архітэктуры за офісны будынак тэлекампаніі «Тэлевід» у г. Рэчыца (Мінск, 2000); Дыпломам Рэспубліканскага штогадовага агляду лепшых архітэктурных аб’ектаў «Дойлідства года». Заняла 1 месца ў намінацыі «Выкарыстанне малых архітэктурных формаў і арыгінальнае рашэнне ў афармленні гарадскога дызайну» за праект добраўпарадкавання цэнтральнай плошчы ў г. Усінску (Рэспубліка Комі, 2003). Узнагароджана Дыпломам Рэспубліканскага штогадовага агляду лепшых архітэктурных аб’ектаў «Дойлідства года». 1 месца ў намінацыі «Лепшы праект года» за офіс кампаніі Лукойл у г. Ухта (Рэспубліка Комі, 2003); Дыпломам VI Нацыянальнага фестывалю архітэктуры за лепшы праект года ў намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні» «Рэканструкцыя будынка офіса ТПП „Лукойл-Ухтанафтагаз“ у г. Ухта» (Мінск, 2005).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска