Пясочніца — адзін з аб'ектаў на : асаблівае месца, прызначанае для гульняў дзяцей малодшага ўзросту з пяском пры выкарыстанні цацак. Звычайна пясочніца абгароджана борцікамі, часцей за ўсё зробленымі з дрэва: бярвення ці дошак. Прычым, борцікі часцяком маюць плоскую паверхню, каб на ёй можна было ляпіць бабкі. Часта ў цэнтры пясочніцы стаіць «грыбок», які абараняе гуляючых дзяцей ад дажджу і сонца.
Пясочніца з'яўляецца найважнейшым эмацыйным цэнтрам узаемадзеяння дзяцейНаркевич В. В. Отношение к игрушке у детей дошкольного возраста в зависимости от их эмоционального развития и типа привязанности к матери // Психологическая наука и образование. — 2008. — №. 3. — С. 81-90.Милованова М. В. Развивающее значение форм работы в песочнице с детьми младшего возраста и детьми с ограниченными возможностями здоровья. // Дополнительное образование детей Москвы от А до Я. 2013. Т. 2. № 2.. Гуляючы ў пясочніцы дзеці фармуюць каштоўнаснае стаўленне да свету цацак і свету ўзаемаадносінБережная Н. Ф. Использование песочницы в коррекции эмоционально-волевой и социальной сфер детей раннего и младшего дошкольного возраста // Дошкольная педагогика. — 2007. — №. 1. — С. 50-52.. Гульня у пясочніцы таксама спрыяе развіццю ў дзяцей творчага ўяўлення, фантазіі, дробнай маторыкі, мыслення.
Збудаванне ўсталёўваецца ўдалечыні ад дрэў, бо інакш падаючае лісце засмечвае пясочніцу, а пясок у цені пасля дажджу даўжэй высыхае.
Гульні ў пясочніцы:
лепка бабак будаўніцтва і капанне «пячор» гульні ў машынкі (у пяску рыюцца «гаражы» і праводзяцца дарогі) гульні ў краму (бабкі з'яўляюцца ўніверсальным прадуктам, а ў якасці плацежных сродкаў і іншых прадуктаў часта выкарыстоўваюцца палачкі і лісце) гульні ў «Госці» (ляльку частуюць бабкамі)Изучаем свойства песка и «печем куличи» . гульні з пяском і вадойВесёлые друзья (игра с песком и водой) .
Літаратура
Абраменкова В. Возвращение песочницы, или как создать игровое пространство // Учительская газета. — 2000. Кузуб Н. В., Осипук Э. И. В гостях у Песочной Феи. Организация «педагогической песочницы» и игр с песком для детей дошкольного возраста // Вестник практической психологии образования. — 2006. — №. 1. — С. 66-74.
Катэгорыя:Гульні з пяском Катэгорыя:Дзіцячыя забавы