Уладзіслаў Ельскі (каля 1700 — 1762) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста пінскі, палкоўнік пяцігорскі.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх гербу «Пелеш».

У 1756 годзе разам з Янам Масальскім, старостам ваўкавыскім, абіраўся паслом на сойм ад Гарадзенскага павета. У інструкцыі, выдадзенай ім павятовым соймікам, значыліся наступныя пункты: наданне ўрадаў у Вялікім Княстве Літоўскім толькі літвінам, адкрыццё ў Рэчы Паспалітай мынцы, выкананне трыбунальскіх правоўМацук А. Паслы ад павятовых соймікаў ВКЛ на сойм Рэчы Паспалітай 1756 г. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія Смолія. — К.: Інститут історії України НАН України, 2010. ISBN 978-966-02-5552-4..

У шлюбе з Аленай Бжастоўскай меў сыноў Юзафа, Францішка, Станіслава, КанстанцінаКісялёў Г. С. 351..

Літаратура

Уладзіслаў Катэгорыя:Старосты пінскія Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай