Антракобія, ЛахнеяСцефановіч А. І. Антракобія // . С. 98. (Anthracobia) — род грыбоў сямейства . Назва ўпершыню апублікаваная ў 1885 годзе.
Апісанне Пладовыя целы (апатэцыі) шарападобныя, потым чаша- або сподачкападобныя, дыяметрам 1-4 мм, з брудна-аранжава-жоўтым ці буравата-чырванаватым дыскам, без ясна выражанай ножкі. Паверхня апатэцыю па краі ўкрыта рэдкімі бурымі валаскамі. Сумкі цыліндрычныя, з закругленай верхавінкай. Парафізы ніткападобныя, септыраваныя, каля верху патоўшчаныя. Споры аднаклетачныя, звычайна эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя, з кроплямі алею.
Пашырэнне Пашыраны па ўсім зямным шары. Сапратрофы. Растуць на глебе, часта на месцы былых вогнішчаў.
Класіфікацыя Да роду Anthracobia адносяць 18 відаў:
Крыніцы
Літаратура Сцефановіч А. І. . С. 98. Boudier, J. L. É. 1885. Nouvelle classification naturelle des Discomycètes charnus. Bulletin de la Société Mycologique de France. 1:97-120 — P. 106
Катэгорыя:Піранемавыя Катэгорыя:Роды грыбоў