Літоўскі пасольскі двор (Панскі польскі двор) існаваў у XVI—XVII стст. Першы вядомы пасольскі двор Вялікага Княства Літоўскага размяшчаўся на , паміж і Цвярской. У 1520-я гг. тут пабудаваны двор для імператарскіх паслоў, у 1530-я г. ён адведзены для паслоў Вялікага Княства Літоўскага, з таго часу называўся Літоўскім.
У 1560-я гг. пераведзены на Пакроўку каля Паганага стаўка (цяпер Чыстыя Пруды). Паводле здагадкі Р. Э. Рахматуліна, падклет XVI стагоддзя, на якім пабудаваны , мог быць часткай літоўскага пасольскага двара 1560 года. Уваход у гэты падклет арыентаваны на поўдзень, туды дзе раней знаходзіўся царскі Старасадскі палацОблюбование Москвы. Усадьба князей Долгоруковых. Репортаж Р. Рахматуллина. 2012. Россия 24.
Не пазней 1601 размяшчаўся на вул. Ільінка ў Кітай-горадзе, тут пабудаваны мураваны 3-павярховы будынак з галерэяй і вялікай агароджанай тэрыторыяй. Ліквідаваны ў сярэдзіне XVII ст. паводле ўказа цара Міхаіла Фёдаравіча.
Літаратура
Катэгорыя:Адносіны Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай Катэгорыя:Гісторыя Масквы Катэгорыя:Кітай-горад Катэгорыя:Дыпламатычныя місіі Катэгорыя:Зніклі ў XVII стагоддзі Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Маскве Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Маскве Катэгорыя:З’явіліся ў XVI стагоддзі