Пустарэ́бернік голы (Cenolophium denudatum) — від кветкавых раслін сямейства , па дадзеных сайта The Plant List — адзіны прадстаўнік роду .

Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 120 см. Сцябло крыху баразнаватае, пустое, галінастае ў верхняй частцы. Лісце тройчыперыстарассечанае, каленчата сагнутае, на доўгіх чаранках. Кветкі белага колеру, пяцічленныя. Суквецце — складаны парасонік. Плод — віслаплоднік з крылатымі і пустымі ў сярэдзіне рэбрамі.

Распаўсюджанне і экалогія Від распаўсюджаны на тэрыторыі Польшчы, Усходняй Еўропы, у Сібіры, Сярэдняй АзііПусторёбрышник обнажённый // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Расце па берагах буйных рэк, прырэчышчавых валах і на пойменных лугах. Святлолюбівая расліна. Мезафіт і мезатроф. Цвіце ў ліпені—жніўні. Плады паспяваюць у жніўні—верасні. Размнажаецца пераважна насеннем.

Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі, Латвіі, шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Сінонімы

— Пустарэбернік Фішэра

Літаратура — С. 305.

Спасылкі

Пусторёбрышник обнажённый // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1967 годзе