Касцёл Хрышчэння Пана i Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Пятроўшчыне Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя Пабудаваны ў канцы XX стагоддзя з цэглы на аснове грамадзянскага будынка. Добраўпарадкаваная тэрыторыя акаймавана бутавым бардзюрам, насычана архітэктурай малых форм: шэраг мураваных арачных каплічак, бутавыя горкі-гроты з культавай скульптурай, металічны масток цераз сажалку.

Архітэктура Вырашаны прамавугольным у плане аднапавярховым будынкам пад двухсхільным дахам. Да вугла алтарнай часткі дабудавана драўляная васьмігранная шатровая вежа-званіца. Франтальны фасад расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход арганізаваны пад вуглавой нішай-тэрасайКасцёл. Глыбоцкі раён, в. Пятроўшчына.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Касцёлы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:Пятроўшчына (Узрэцкі сельсавет) Катэгорыя:XX стагоддзе ў Беларусі