Марамбі́джы () — рака ў Аўстраліі, правы і асноўны прыток ракі Мурэй.

Даўжыня ракі 2172 км. Плошча вадазбору 165 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці (каля горада Балраналд) 77 м³/сек. Выток ракі знаходзіцца на Усходнім нагор’і ў Аўстралійскіх Альпах, на паўднёвым усходзе штата Новы Паўднёвы УэльсMurrumbidgee River // Encyclopaedia Britannica, за 32 км на поўнач ад горада Кіандра (). Цячэ спачатку на паўднёвы ўсход, потым на поўнач праз Аўстралійскую сталічную тэрыторыю. Асноўны прыток — Лаклан (правы).

Рака суднаходная ў сезон дажджоў ніжэй горада Вага-Вага. У сухі сезон зрэдку перасыхае.

На рацэ вадасховішча Барынджак і ГЭС, гарады Канбера, Яс, Уога-Уога, Балраналд.

Крыніцы

Літаратура — С. 104.

География. Современная иллюстрированная энциклопедия / Под редакцией проф. А. П. Горкина — М.: Росмэн, 2006.

Спасылкі Маррамбиджи (река) // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org Маррамбиджи // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» Murrumbidgee River // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі Катэгорыя:Рэкі Новага Паўднёвага Уэльса Катэгорыя:Басейн Мурэя