Алесь Шут (, Вілейка — Памёр «дэпутат незалежнасці» Алесь Шут, Радыё Свабода, 6-11-2019, Лагойск) — беларускі ўрач, палітык і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання. Член Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне».
Біяграфія Нарадзіўся 5 мая 1952 года ў Вілейцы.
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў намеснікам галоўнага ўрача Лагойскага раёна.
У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Балатаваўся ад Лагойскай акругі № 66. Спачатку — сябра КПСС, потым — у апазіцыі БНФ.
Галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3.
Займаўся пытаннямі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аховы здароўя, дабіўся каб на тэрыторыі Беларусі спынілі распаўсюджванне забруджанага радыяцыяй мяса. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў 11 — 12 красавіка 1995 года супраць рэферэндуму 1995 года, быў жорстка збіты спецпрызнам спачатку ў Авальнай зале парламента, а потым — міліцыяй па-за Домам урада.
За некалькі дзён да смерці Алесю Шуту ўручылі юбілейны медаль Рады БНР за «заслугі ў здабыцці Незалежнасці Беларусі».
Памёр 6 лістапада 2019 года ў Лагойску ад анкалогіі. Пахаваны ў Лагойску.
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Члены Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ Катэгорыя:Члены Беларускага народнага фронту Катэгорыя:Памерлі ад раку