Іван Навумавіч Рахце́енка ( — ) — вучоны ў галіне батанікі, экалогіі і лесаводства, доктар біялагічных навук (1961), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Бацька Л. І. Рахцеенкі.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Шэкі (зараз у Віцебскай вобласці Беларусі). У 1930 годзе скончыў лясны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі. З 1931 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі, дзе займаў пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка. У 1941—1945 гадах на пасадзе дырэктара Беларускага філіяла Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі ў Арэнбургскай вобласціРахтеенко Иван Наумович // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі. У 1946—1955 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі ў горадзе Пушкіна Маскоўскай вобласці. У 1951—1955 гадах на пасадзе дырэктара Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР. У 1957—1979 гадах у Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР на пасадзе загадчыка лабараторыі экалогіі раслін, у 1979—1988 гадах — галоўны навуковы супрацоўнік.
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар больш за 200 навуковых прац (у тым ліку 8 манаграфій) у галіне падсочкі лесу, экалогіі каранёвых сістэм дрэвавых парод, эколага-фізіялагічных і біялагічных асноў ўзаемадзеяння раслін у супольнасцях. Даследаваў працэсы росту і развіцця каранёвых сістэм драўняных раслін у розных глебава-грунтовых умовах, тэрміны жыццядзейнасці актыўных каранёў, сезонныя цыклы паглынання і вылучэнні мінеральных пажыўных рэчываў каранямі драўняных раслін і перадача іх ад аднаой расліны да другой, узаемаадносіны драўняных парод у лясных насаджэннях рознай тыпалагічнай прыналежнасці. Высветліў новыя палажэнні ў галіне фізіёлага-біяхімічнага ўзаемаўплыву раслін у раслінных супольнасцях. Даследаваў працэсы ўзаемнага ўплыву каранёвых выдзяленняў раслін. Абгрунтаваў прынцыпы сумяшчальнасці відаў раслін у змешаных пасадках, якія адрозніваюцца большай прадуктыўнасцю ў параўнанні з чыстымі насаджэннямі. Распрацаваў прынцыпы падбору біялагічна сумяшчальных відаў у мэтах стварэння высокапрадукцыйных мяшаных лясных насаджэнняў.
Сярод апублікаванага: Наставление по подсочке берёзы и клёна и переработка их сока в сироп. — М.: Пищепромиздат — 1946. Корневые системы древесных и кустарниковых пород. — М. — Л.: Гослесбумиздат — 1952. О росте и развитии корневых систем древесных пород. — Пекин — 1955. (на кітайскай мове) Рост и взаимодействие корневых систем древесных растений. — Мн.: Из-во АН БССР — 1963. Корневое питание растений в фитоценозах. — Мн., 1973.(у сааўтарстве) Эколого-физиологические основы взаимодействия растений в фитоценозах. — Мн., 1976.(у сааўтарстве) Межвидовые и внутренние отношения растений в искусственных фитоценозах / Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича; [науч. ред. В. И. Парфенов, акад. АН БССР] — Минск :Наука и техника, 1987. (у сааўтарстве)
У 1963—1968 гадах займаў пасаду акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук Акадэміі навук БССР. У 1965—1979 годзе уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Весці Акадэміі навук БССР (серыя біялагiчных навук)».
Узнагароды Узнагароджаны медалём «Знак Пашаны» і іншымі медалямі.
Літаратура
Спасылкі Рахтеенко Иван Наумович // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Рахцеенка, Іван Навумавіч (доктар біялагічных навук; 1905—1988) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Батанікі XX стагоддзя Катэгорыя:Эколагі СССР Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі Катэгорыя:Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР