Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Куранец Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Першая парафія была заснаваная ў 1539 годзе. Папярэдні касцёл пабудаваны ў 1928 годзе і быў закрыты ў 1940-я гады савецкімі ўладамі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл быў знішчаны, а на яго падмурку пабудавалі калгасную кантору.

У 2010 годзе была зарэгістраваная парафія пад тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. У 2012 годзе, пасля аб’яднання двух мясцовых калгасаў, дзяржава перадала католікам будынак, які стаіць на месцы былога касцёла. У 2016 годзе мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў адбудаваны касцёлАсвячэнне адбудаванага Касцёла ў Куранцы.

Пробашчы Аляксандр Барыла.

Спасылкі

Катэгорыя:Касцёлы Вілейскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:Куранец Катэгорыя:2016 год у Беларусі