Ірына Зянонаўна Вештард (нар. , Багушы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык. Былая старшыня Беларуская сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Хімік, аператар ЭВМ. Працавала настаўніцай Каменскай сярэдняй школы Лагойскага раёна і СШ № 3 горада Смаргоні, пазней была інспектарам школ г. Смаргоні.

Партыйная дзейнасць

У БСДП уступіла ў 1991 годзе. Выбіралася скарбнікам Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі. Неаднаразова выбіралася сябрам Цэнтральнага Камітэта партыі. З 2009 года старшыня Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі і сябар Прэзідыума БСДП. З 10 кастрычніка 2010 года намесніца старшыні, з 5 чэрвеня 2011 года па 11 сакавіка 2018 года — старшыня БСДП.

У 1992—2007 гадах была дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў.

Узнагароды Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за дасягнутыя поспехі ў адукацыі і выхаванні падрастаючага пакаленняІрына Вештард.

Спасылкі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) .

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі