Кузьма Гаўрылавіч Усцюгаў (нар. , с. Глядзянскае, Прытабольны раён, Курганская вобласць, РСФСР — ) — расійскі і беларускі архітэктар.
Біяграфія У 1948—1954 гадах вучыўся ў Новасібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Архітэктура». У 1954—1956 гадах працаваў архітэктарам, старэйшым архітэктарам у праектным інстытуце «Крайпраект» у Барнауле; у 1956 годзе інжынерам-архітэктарам інстытута «УНДІгідравугаль» у Новакузнецку; у 1956—1958 гадах старэйшым архітэктарам, кіраўніком брыгады ; у 1958—1962 гадах кіраўніком групы, галоўным архітэктарам праектаў, начальнікам архітэктурна-будаўнічага аддзела, галоўным інжынерам «Кузбасгарпраект».
У 1962—1984 гадах працаваў у інстытуце «Гомельграмадзянпраект» кіраўніком АПМ, галоўным архітэктарам праектаў. У 1984—1989 гадах начальнік Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Гомельскага аблвыканкама. З 1989 года зноў у «Гомельграмадзянпраекце», працаваў галоўным архітэктарам праектаў, у 1990—1992 — вядучым архітэктарам.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1962 года. Пражываў у г. Гомель.
Памёр у 1996 годзеМалков, И. Г. Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп. — Гомель : БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5.
Узнагароды Узнагароджваўся граматамі інстытута, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966/1970), медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970), бронзавымі медалямі ВДНГ СССР за забудову і добраўпарадкаванне пасёлкаў Камунар Буда-Кашалёўскага (1976) і Крынічны (1987) Мазырскага раёнаў.
Творчасць Асноўныя працы: жылыя дамы па ; вытворчы корпус «Кузбасгарпраекта» ў Кемераве. Удзельнічаў у распрацоўцы генпланаў Гомеля (1964), Мазыра, Рэчыцы, Рагачова, Чачэрска, Парычаў, Лельчыцаў, Нароўлі, Акцябрскага (1966—1984), аўтар праектаў забудовы пасёлкаў Уза і Дуравічы; прыбудовы да Хойніцкага райкама партыі; клуба са спартзалай у п. Акцябр Буда-Кашалёўскага раёна.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Курганскай вобласці