Ніко́ла Тэ́сла (; , Смілян, Аўстра-Венгрыя, цяпер Харватыя — , Нью-Ёрк, ЗША) — сербска-амерыканскі фізік з сусветным імем, вынаходнік у галіне электрычнасці, магнетызму і электратэхнікі, аўтар больш чым 300 патэнтаў у розных галінах інжынернай тэхнікіŠarboh, Snežana (18-20 October 2006). Nikola Tesla’s Patents (PDF). Sixth International Symposium Nikola Tesla. Belgrade, Serbia. p. 6. Archived from the original on 30 October 2007 . У прыватнасці Тэслу належаць вынаходствы зменнага току, радыёсувязі, мнагафазнай сістэмы, асінхроннага электрарухавіка, рэзананснага трансфарматара (трансфарматара Тэслы). Ён займаўся даследаваннем магнітнага поля. Тэсла першым звярнуў увагу на фізіялагічнае ўздзеянне токаў высокай частаты, публічна прадэманстраваў бесправадную перадачу высокачастотнага току на лямпы і рухавікі, быў ключавой фігурай пры будаўніцтве першай гідраэлектрастанцыі на Ніягарскім вадаспадзеНикола Тесла, Энциклопедия кругосвет . . Адзінка вымярэння магнітнай індукцыі ў сістэме СІ носіць назву ў гонар даследчыка.

Біяграфія

Маленства і юнацтва thumb|150px|злева|Малады Тэсла ў нацыянальнай сербскай вопратцы, 1880 Нікола Тэсла нарадзіўся 10 ліпеня 1856 года ў вёсцы Смілян непадалёк ад горада Госпіч у Аўстра-Венгрыі (цяпер у Харватыі). Яго бацька — Мілуцін Тэсла (1819—1879) — быў святаром праваслаўнай царквы. Маці, дачка праваслаўнага святара, — Джука Мандзіч (1822—1892). Продкі Тэслы — этнічныя сербы паходжаннем з заходняй Сербіі з мясцін непадалёк ад ЧарнагорыіO’Neill, John J (2007). Genius: The Life of Nikola Tesla. Book Tree. pp. 336. ISBN 1-60206-743-0., p. 12 . У сям’і было пяцёра дзяцей — двое хлопцаў (старэйшы брат Данэ загінуў, упаўшы з каня, калі Ніколу было 5 гадоў) і трое дзяўчатак, Нікола быў чацвёртым.

У 1861 годзе Тэсла скончыў першы клас у мясцовай вясковай школе. Сваё навучанне ён працягвае ўжо ў Госпічы, дзе яго бацька служыў святаром і куды сям’я Тэслаў пераязджае ў 1862 годзе, там ён заканчвае яшчэ тры класы пачатковай школы. У 1870—1873 гадах Тэсла паступіў і пачаў навучацца ў гімназіі горада Карловац, дзе пасля заканчэння атрымлівае атэстат сталасціWalker, E. H. Leaders of the 19th century with some noted characters of earlier times, their efforts and achievements in advancing human progress vividly portrayed for the guidance of present and future generations. Chicago, A.B. Kuhlman, 1900. p. 474 .

Пасля заканчэння сярэдняй школы Тэсла вярнуўся ў Смілян, дзе цяжка захварэў і быў прыкаваны да ложка на працягу дзевяці месяцаў, некалькі разоў знаходзячыся на валасок ад смерці. Бацька Ніколы ў гэты час, у хвіліну адчаю, абяцае адправіць яго, калі ён выздаравее, у найлепшае інжынернае вучылішча насуперак сваім перакананням, бо першапачаткова не бачыў для Тэслы ніякай іншай будучыні, акрамя святарстваTesla, Nikola, My Inventions The Autobiography of Nikola Tesla. Tesla Timeline . // Tesla Universe. .

У 1874 годзе, пазбегнуўшы прызыву на трохгадовую службы ў войска, слабы пасля хваробы Тэсла хаваецца ў горных лясах і ў сваякоў. Кантакты з прыродай робяць яго мацнейшым, як фізічна, так і псіхічна, акрамя таго, за гэты час Тэсла прачытаў шмат кніг, і пазней сцвярджаў, што творы Марка Твэна цудоўным чынам дапамаглі яму акрыяць пасля хваробы.

Атрыманне адукацыі thumb|150px|злева|23-гадовы Нікола Тэсла thumb|170px|Мілуцін Тэсла, бацька Ніколы У 1875 годзе Тэсла паступіў у тэхнічнае вучылішча (цяпер універсітэт) у Грацы, дзе вывучаў электратэхніку, з яго ўспамінаў: «я меў намер прадэманстраваць такія вынікі, якімі аддзячыў бы сваім бацькам за іх горкае расчараванне, выкліканае зменай маёй прафесіі. Гэта было не мімалётнае рашэнне легкадумнага юнака — гэта была цвёрдасць, рашучасць». Першы год праходзіць для Тэслы вельмі роўна, у яго амаль стоадсоткавая наведвальнасць заняткаў і выдатныя адзнакі па выніках годаO’Neill, John J Prodigal genius : the life of Nikola Tesla . New Mexico, Brotherhood of Life, 1996. ISBN 0914732331.. Пры гэтым Тэсла яшчэ і працуе па начах, у выхадныя і святочныя дні, некаторыя з прафесараў нават занепакоены яго фізічным станам.

На другім годзе свайго навучання малады студэнт панадзіўся да азартных гульняў, што неўзабаве стала ўплываць на яго вучобу самым адмоўным чынам. Аднойчы ён так моцна прайграўся, што маці Тэслы вымушана была браць пазыку для аплаты даўгоў сына. Пасля гэтага інцыдэнту Тэсла болей ніколі не йграў. Да ўсяго, ён не паспеў належным чынам падрыхтавацца да чарговых іспытаў — Нікола не атрымаў належныя адзнакі за семестр і дазволу на падаўжэнне тэрміну здачы іспытаў і быў адлічаныWohinz, Josef W. (Ed.). Nikola Tesla und die Technik in Graz. Graz, Austria, Verlag der Technischen Universität Graz, 2006. ISBN 978-3-902465-39-9. . У снежні 1878 года Тэсла пакінуў Грац.

У наступным годзе Тэсла працуе памочнікам машыніста ў Марыборы. Пазней бацька пераконвае яго паступіць у Карлаў універсітэт у Празе. У красавіку 1879 года бацька Тэслы, цяжка захварэўшы, памірае. Не правучыўшыся і года, адразу ж пасля смерці бацькі Тэсла кідае вучобу, скончыўшы толькі адзін семестр універсітэтаSeifer, Marc. Wizard: The Life and Times of Nikola Tesla; Biography of a Genius. Secaucus, Carol Publishing Group, 1996. .

Вярнуўшыся ў Госпіч, Тэсла некаторы час працуе ў той самай сярэдняй школе, якую скончыў. У гэты перыяд свайго жыцця ён шмат чытае, здаецца, завучвае на памяць цэлыя кнігі, але і часта хварэе, трызніць, пакутуе на галюцынацыі, звязаныя з яго мінулым або вынаходстваміCheney, Margaret. Tesla: Man Out of Time. Simon and Schuster, 2001, . ISBN 0743215362. .

Праца ў Еўропе Да 1882 года Тэсла працуе інжынерам-электрыкам ва ўрадавай тэлеграфнай кампаніі ў Будапешце, якая ў той час займалася правядзеннем тэлефонных ліній і будаўніцтвам цэнтральнай тэлефоннай станцыіJames Grant Wilson, John Fiske, Appleton’s Cyclopedia of American Biography. p. 261 . У лютым таго ж года ён прыдумаў, як можна было б выкарыстоўваць у электрарухавіках вярчэнне, якое ўтвараецца магнітным полем.

У канцы 82-а малады інжынер уладкоўваецца ў «Кантынентальную кампанію Эдысана» («Continental Edison Company») у Парыжы. Адным з найбольш буйных заказаў кампаніі было будаўніцтва электрастанцыі для чыгуначнага вакзала ў Страсбургу. У пачатку 1883 года кампанія накіроўвае Ніколу ў Страсбург для вырашэння шэрагу рабочых праблем, якія ўзніклі ў кампаніі пры мантажы асвятляльнага абсталявання новай чыгуначнай станцыі. У вольны час Тэсла працаваў над вырабам мадэлі асінхроннага электрарухавіка, а ўжо ў 1883 годзе дэманстраваў працу рухавіка ў мэрыі Страсбурга.

Да вясны 1884 года работы на Страсбургскай чыгуначнай станцыі былі завершаныя і Тэсла вярнуўся ў Парыж, чакаючы ад кампаніі абяцанай яму прэміі. Паспрабаваўшы атрымаць належныя яму прэміяльныя, ён зразумеў, што гэтых грошай яму не атрымаць і, абражаны, звольніўся. Выдатныя дасягненні ў галіне электратэхнікі і перспектывы рэалізацыі ўласных ідэй прыцягваюць увагу Тэслы да Злучаных штатаў Амерыкі, куды ён неўзабаве накіроўваеццаTesla, Nikola. The fantastic inventions of Nikola Tesla. Adventures Unlimited Press, 1993. ISBN 0932813194..

Злучаныя штаты Амерыкі

Праца ў Эдысана thumb|200px|Томас Эдысан Летам 1884 года Тэсла прыбыў у Нью-ЁркComing to America. Broadcasting Service. . Ён уладкаваўся на працу ў кампанію Томаса Эдысана («Edison Machine Works») інжынерам па рамонту электрарухавікоў і генератараў сталага току.

Эдысан даволі холадна ўспрымаў ідэі Тэслы і адкрыта выказваў незадавальненне кірункам асабістых пошукаў вынаходніка. Увесну 1885 года Эдысан паабяцаў Тэслу 50 тысяч долараў (па тых часах сума, прыкладна эквівалентная 1 мільёну сучасных долараўThe Inflation Calculator), калі ў яго атрымаецца канструктыўна палепшыць электрычныя машыны сталага току, прыдуманыя ЭдысанамCheney, Margaret. Tesla: Man Out of Time. Simon and Schuster. ISBN 0-7432-1536-2. . Нікола актыўна ўзяўся за працу і неўзабаве прадставіў 24 разнавіднасці машыны Эдысана, новы камутатар і рэгулятар, якія значна паляпшалі эксплуатацыйныя характарыстыкі. Ухваліўшы ўсе ўдасканаленні, у адказ на пытанне аб узнагародзе Эдысан адмовіў Тэслу, заўважыўшы, што эмігрант пакуль дрэнна разумее амерыканскі гумар. Неўзабаве пасля гэтага выпадку Тэсла звольніўсяPickover, Clifford A. Strange brains and genius: the secret lives of eccentric scientists and madmen. Harper Perennial, 1999. ISBN 0-688-16894-9. p. 14O’Neill, John J (2007). Genius: The Life of Nikola Tesla. Book Tree. pp. 336. ISBN 1-60206-743-0., p. 64 . Нягледзячы на вельмі напружаныя далейшыя адносіны і вострае супрацьстаянне з Томасам Эдысанам за ўсё сваё жыццё Тэсла толькі аднойчы дазволіў сабе крытычна выказацца пра Эдысана ў прэсе«Золото молчания». Как Эдисон воевал с Теслой, мучил животных и казнил белоруса на электрическом стуле. Александр Прищепов, TUT.BY.:

Лабараторыя ў Нью-Ёрку thumb|200px|злева|Нікола Тэсла на тле бабіны высокачастотнага трансфарматара ў сваёй лабараторыі на Х’юстан-стрыт у Нью-Ёрку thumb|200px|Марк Твэн у лабараторыі Тэслы, 1894

Пасля свайго звальнення з кампаніі Эдысана вынаходнік вымушаны перабівацца на падсобных работах. Тэсла займаўся капаннем канаў, «спаў, дзе прыйдзецца, і еў, што знойдзе». У гэты перыяд ён пасябраваў з інжынерам Браўнам, які знаходзіўся ў падобным жа становішчы, той змог угаварыць некалькіх сваіх знаёмых аказаць невялікую фінансавую падтрымку Тэслу. У красавіку 1887 года створаная на гэтыя грошы «Тэсла арк лайт компані» пачала займацца вулічным асвятленнем, усталёўваючы новыя дугавыя лямпы. Неўзабаве справы кампаніі пайшлі ўгору, Тэслу пачалі паступаць заказы з іншых гарадоў ЗШАРжонсницкий Б. Н. Никола Тесла. М.: «Молодая гвардия». 1959. .

Пад офіс сваёй кампаніі ў Нью-Ёрку Тэсла зняў дом на Пятай авеню (Fifth Avenue) непадалёк ад будынка, занятага кампаніяй Эдысана. Паміж дзвюма кампаніямі развязалася вострая канкурэнтная барацьба, вядомая ў Амерыцы пад назвай «Вайна токаў» (War of Currents).

У ліпені 1888 года вядомы амерыканскі прамысловец Джордж Вестынгаўз выкупіў у Тэслы больш за 40 патэнтаў, заплаціўшы ў сярэднім па 25 тысяч долараў за кожны. Вестынгаўз таксама запрасіў вынаходніка на пасаду кансультанта на заводы ў Пітсбургу, дзе распрацоўваліся прамысловыя ўзоры машын зменнага току. Прапрацаваўшы год і не атрымліваючы задавальнення ад працы, Тэсла вярнуўся ў сваю лабараторыю ў Нью-Ёрку.

У 1888—1895 гады Тэсла займаўся даследаваннямі магнітных палёў і высокіх частот у сваёй лабараторыі. Гэтыя гады былі найбольш плённымі: ён атрымаў мноства патэнтаў.

13 сакавіка 1895 года ў лабараторыі на Пятай авеню здарыўся пажар. Будынак згарэў дашчэнту, знішчыўшы самыя апошнія дасягненні вынаходніка — механічны асцылятар, новы метад электрычнага асвятлення, новы метад бесправадной перадачы паведамленняў на далёкія адлегласці і іншыяAleksandar Marinčić. Nikola Tesla’s Contributions to Radio Developments. Scindeks-clanci.nb.rs. 18. 1. 1902. p. 139 .

Фінансавую дапамогу вынаходніку аказала «Кампанія Ніягарскі вадаспад», выдаткаваўшы 100 тысяч долараў на ўладкаванне новай лабараторыі. Ужо восенню даследаванні аднавіліся па новым адрасе: Х’юстан-стрыт, 46. У канцы 1896 года Тэсла дамогся перадачы радыёсігналу на адлегласць 30 міль (48 кіламетраў).

Каларада Спрынгз thumb|200px|злева|Тэсла ў сваёй лабараторыі ў Каларада-Спрынгз, фота зроблена з падвойнай экспазіцыяй У маі 1899 года па запрашэнню мясцовай электрычнай кампаніі Тэсла пераехаў у курортны гарадок Каларада Спрынгз у штаце Каларада.