Капліца з драўлянай скульптурай  — прыдарожная капліца ў аграгарадку Гальшанах Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы паселішча, па дарозе ад касцёла да рэшткаў замка.

Гісторыя Пабудавана ў XVIII стагоддзі (па іншых звестках — 1897 годзе) з цэглы. У 2007 годзе была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура З’яўляецца помнікам архітэктуры неакласіцызму. Вырашана трох’яруснай чатырохграннай вежай пад шатровым пакрыццём з крыжам. Сцены атынкаваныя. Ярусы падзелены прафіляванымі карнізамі. Грані першага і верхняга яруса аформлены нішамі, сярэдні ярус мае скразныя арачныя праёмы. Унутры яго ўстаноўлена драўляная скульптура Ісуса Хрыста.

Літаратура

Катэгорыя:Капліцы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:1897 год у Беларусі Катэгорыя:Гальшаны Катэгорыя:Культавыя збудаванні Ашмянскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь