Падбярэззе, часам Пабя́ржэ () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Пабярэззеўскай сянюніі. Размешчана на рацэ , на поўнач ад Вільні.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Падбярэззе датуецца 1484 годам, калі яно ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У 1503 годзе тут збудавалі касцёл.

У XVI ст. Падбярэззе ўпамінаецца як мястэчка, якое знаходзілася ў валоданні віленскіх біскупаў.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Падбярэззе апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

Каля 1887 года ў Падбярэззі было 67 будынкаў. У 1900 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 18.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

У 1920 годзе Падбярэззе апынуліся ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.

У другой палове верасня 1939 года Падбярэззе занята Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: ~1887 год — 1119 чал., з іх 432 каталікі, 129 праваслаўных і 558 іўдзеяўKrzywicki J. Podbrzeź (1) // S. 364. XXI стагоддзе: 2011 год — 919 чал.

Славутасці Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1932) Могілкі іўдзейскія

Страчаная спадчына Царква (1900; мураўёўка)

Вядомыя асобы Генрых Юр’евіч Грыгоніс (1889—1955) — беларускі акцёр тэатра і кіно, Народны артыст Беларусі (1941).

Крыніцы

Спасылкі