Кадаанскія мовы — сям'я індзейскіх моў, распаўсюджаных у Паўночнай Амерыцы.

Кадаанскія мовы сфарміраваліся ў месцы існавання Кадаанскай археалагічнай культуры. Каля 3 тысяч гадоў таму протакадаанская мова распалася на паўночную і паўднёвую галіны. У нашы дні паўднёвая галіна прадстаўлена мовай індзейцаў кадо, паўночная — мовамі паўні, арыкара і вічыта.

Існуе гіпотэза аб генетычнай сувязі кадаанскіх моў з сіўанскімі і іракезскімі.

Спасылкі Caddoan Language Family Caddoan languages in World Heritage Encyclopedia

Катэгорыя:Кадаанскія народы Катэгорыя:Індзейскія мовы