Віктар Паўлавіч Нікалайкін (нар. , в. Сівенка, , Гомельская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат.

Біяграфія У 1983 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «арганізацыя і бяспека дарожнага руху»; працаваў інжынерам аўтакалоны № 2459 Віцебскага аблаўтаўпраўлення, начальнікам калоны № 5.

З 1984 па 1989 гады — на камсамольскай рабоце: другі сакратар Чыгуначнага раённага камітэта ЛКСМБ г. Віцебска, сакратар, другі сакратар Віцебскага гарадскога камітэта ЛКСМБ. З 1989 года працаваў загадчыкам аддзела Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска. З 15 лістапада 2007 года — намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

З красавіка 2009 года выконваў абавязкі старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта. На 12-й пазачарговай сесіі Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 21 красавіка 2012 года па ўзгадненні з А. Лукашэнкам быў зацверджаны дэпутатамі на пасадзе старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

На парламенцкіх выбарах, якія прайшлі 17 лістапада 2019 года, балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па выбарчай акрузе № 17 «Віцебская-Горкаўская». Па выніках галасавання набраў 44 566 галасоў (84,08 % ад 53 006 выбаршчыкаў, якія прынялі ў галасаванні). У сувязі з абраннем у парламент у снежні 2019 года быў вызвалены з пасады старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта. У Палаце прадстаўнікоў заняў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.

Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Віцебская-Горкаўскай акругі № 17. Старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы, член Савета Палаты прадстаўнікоў.

Узнагароды У 2013 годзе Віктар Нікалайкін быў удастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны». 3 снежня 2014 года быў узнагароджаны ордэнам Пашаны. Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2022)ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 28 лістапада 2022 г. № 819 Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь .

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі Катэгорыя:Старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання