Пералая С. 290., часам Пярлая́ () — вёска ў Аранскім раёне Аліцкага павета Літвы. Уваходзіць у склад Аранскай сянюніі. Стаіць на рацэ Мерачанка, за 19 км на захад ад Аран.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Пералаю датуецца 1478 годам. У 1413 годзе яна ўвайшла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У XV стагоддзі ў Пералаі быў пабудаваны касцёл. У 1710 годзе мястэчка пацярпела ад мору. У 1792 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Пералаі Магдэбургскае права.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пералая апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
Каля 1888 года ў Пералаі было 113 будынкаў.
Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Пералая апынулася ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: ~1888 год — 790 чал, з іх 738 каталікоў і 52 іўдзеі S. 143.
Славутасці Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Францыска Асізскага (1928—1930, пабудаваны паводле праекта Вацлава Міхневіча) Помнік Вітаўту Вялікаму (1930)
Крыніцы
Літаратура Przełaje // S. 143
Спасылкі