Аэрапорт Варшава/Модлін () (IATA: WMI, ICAO: EPMO) — міжнародны аэрапорт, знаходзіцца паміж гарадамі Новы Двур Мазавецкі і Закрочым у межах Варшаўскай агламерацыі за 35 км ад цэнтра Варшавы.

Аэрапорт абслугоўвае кароткія і сярэднія рэйсы бюджэтных авіякампаній у еўрапейскія гарады, унутраныя і чартарныя рэйсы. У цяперашні час у аэрапорце працуе адна авіякампанія - Ryanair, якая выконвае рэгулярныя рэйсы ў 49 еўрапейскіх гарадоў.

Планаванае спалучэнне з пасажырскай чыгуначнай станцыяй у падвалах тэрмінала пакуль не рэалізавана. Максімальная прапускная здольнасць аэрапорта ў пачатку функцыянавання ацэньвалася ў 2-2,3 млн чалавек у год, цяпер яна вызначаецца ў 3-3,5 млн чалавек у год. Будаўніцтва аэрапорта абышлося ў 451, 4 млн злотых.

Аэрапорт Модлін не павінен выконваць функцыі доўгачаканага другога аэрапорта для Варшавы, рэалізацыя якога ўсё яшчэ разглядаецца. Па запэўненнях уладаў і інвестара, аэрапорт павінен быў быць уведзены ў эксплуатацыю да пачатку чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 годзе. Справа ўскладнялася пратэстам эколагаў, якія выступалі супраць будаўніцтва аэрапорта, неспрыяльным становішчам аэрапорта паблізу Віслы, шматлікімі маршрутамі міграцыі птушак і туманамі.

Спасылкі

Афіцыйны вэб-сайт аэрапорта

Катэгорыя:Аэрапорты Польшчы Катэгорыя:Транспарт Варшавы