Яўген Рыгоравіч Цвінгель (нар. , г. Бабруйск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі.
Біяграфія Скончыў у 1957 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. Працаваў тэхнікам-архітэктарам. Служыў у 1957—1969 гадах у Савецкай Арміі. Працаваў у Ваенпраекце, Мінскпраекце. З 1963 года — галоўны архітэктар Белдзіпрагандлю. У 1970 годзе скончыў Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут.
Член Саюза архітэктараў з 1967 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы: паказальная школа-крама прамгандлю (інтэр’еры) па вул. Маскоўскай (1969, з Л. І. Анікінай), сталовая завода імя Вавілава ў г. Мінску (1980), крама «Кадр» па Ленінскім праспекце (1980); гандлёва-грамадскі блок прадпрыемства КБДЭМ па Партызанскім праспекце, 2 к1 (1978); гандлёвы комплекс «Ударнік» (1989); універсам «Гродна» ў мікрараёне Захад-З (1983), па вул. Будзённага (1988), база Упраўлення рабочага забеспячэння з адміністрацыйным блокам па вуліцы Платонава (1983); ў Вілейцы (1976); камбінат грамадскага харчавання завода «Гарызонт» (1979, з В. М. Аладавым); рэканструкцыя акружнога Дома афіцэраў (1982, з Г. В. Сысоевым) — усе у Мінску; фабрыка паўфабрыкатаў і кулінарных вырабаў (1987), дом гандлю (2004) у г. Светлагорску; гандлёва-грамадскі цэнтр у Мінску (2000); амбулаторыя ў вёсцы Сноў (2006); гандлёвы дом у г. Мар’іна Горка (2008); бізнес-цэнтр у г. Мінску (1997).
Узнагароды Узнагароджаны дыпломам I ступені СА СССР (1968) за распрацоўку інтэр’ераў у Мінску.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Вілейкі Катэгорыя:Заслужаныя архітэктары Беларусі