Заха́р Міха́йлавіч Галаду́шка ( — ) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Скончыў Мінскую Вышэйшую партыйную школу (1935).

У 1928 годзе арганізаваў калгас «Камсамолец», у якім працаваў да 1931 года. З 1939 года загадчык Сектара жывёлагадоўлі ЦК КП(б) Беларусі, у 1940—1941 народны камісар збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў Беларускай ССР, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны дырэктар саўгаса ў Куйбышаўскай вобласці, з 1943 года адазваны ў Беларусь і зноў прызначаны народным камісарам збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў, з 1947 года міністр меліярацыі Беларускай ССР.

З кастрычніка 1951 да 1955 — першы сакратар Гомельскага АК КП Беларусі, пасля 1-ы намеснік міністра саўгасаў Беларускай ССР.

З 1958 да 1962 — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

Спасылкі Галадушка ДС

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Міністры воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Народныя камісары БССР