Свята-Пакроўскі жаночы манастыр ― жаночы манастыр у Хойніках Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Сялянская, 163Пакроўская царква.
Гісторыя Свята-Пакроўскі жаночы манастыр заснаваны ў 1705 годзе ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Галоўнай рэліквіяй храма з’яўляецца спіс іконы Божай Маці «Благадатнае Неба», які падарылі ў знак падзякі, калі сваталіся да княгіні Агаф’і.
У пачатку 1922 года царква і манастыр былі закрыты ўладамі, а ў 1928 годзе разрабаваны і разбураны.
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1988 годзе зноў быў пабудаваны каменны Пакроўскі храм. Іканастас і сцены былі распісаны рускімі і ўкраінскімі мастакамі. Пры храме быў утвораны жаночы манаскі скіт, а пазней у 1999 годзе яго пераўтварылі ў манастыр. Тут знаходзіцца Казанская ікона Божай Маці, якую паднёс у дар Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II. Для дзяцей заўсёды адкрыта нядзельная школаХойнікі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі Свято-Покровский женский монастырь, г. Хойники на monasterium.by
Катэгорыя:Праваслаўныя манастыры Беларусі Катэгорыя:Жаночыя манастыры Катэгорыя:Тураўская і Мазырская епархія Катэгорыя:Славутасці Хойнікаў Катэгорыя:Культавыя збудаванні Хойніцкага раёна