Яўрэйская энцыклапедыя () — першая выдадзеная ў Расійскай імперыі энцыклапедыя, прысвечаная, паводле азначэння самой энцыклапедыі, «яўрэйству і яго культуры ў мінулым і сучасным».

Энцыклапедыя была выдадзена выдавецтвам Бракгаўза і Эфрона ў 16 тамах у 1908—1913 гадах. У яе аснову пакладзена выдадзеная ў Нью-Ёрку ў 1901—1906 гадах «». Актыўную дапамогу ў фінансаванні і рэдагаванні энцыклапедыі аказалі барон Давід Гінцбург і доктар Леў Кацнельсон.

У савецкі час Яўрэйская энцыклапедыя не перавыдавалася. У 1991 годзе выдавецтвам «Терра» было выдадзена рэпрынтнае выданне энцыклапедыі.

Спасылкі Яўрэйская Энцыклапедыя Бракгаўза і Эфрона. Змяшчае больш за 20 000 энцыклапедычных артыкулаў. О «Еврейской энциклопедии» Брокгауза-Ефрона, издававшейся в 1908—1913 годах.

Катэгорыя:Рускія энцыклапедыі Катэгорыя:Навука пра яўрэйства Катэгорыя:Энцыклапедыі Расійскай імперыі Катэгорыя:Яўрэйская літаратура