Хваты́нка (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя Вядома з 19 ст. У складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 123 двары, 275 жыхароў. З 20.08.1924 г. ў Абчугскім сельсавеце Чарэйскага, з 08.07.1931 г. Крупскага раёнаў. У 1941 г. 33 двары, 132 жыхары. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 15 чалавек, вёска часткова спалена. На 01.01.1998 г. 12 гаспадарак, 22 жыхары.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Цікавыя факты З 1990-х гг. у вёсцы дзейнічае вайшнаўская экаферма "Новая ВраджамандалаАхимса эко-ферма Новая ВраджамандалаСамые свободные коровы Беларуси воспитываются на принципах ненасилия"

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна