Віленская вуліца — вуліца ў Слуцку.
Гісторыя
Інвентарызацыі вуліц Слуцка XVII і XIX стагоддзяў пачынаюцца з вуліцы Віленскай, паказваючы на асаблівую значнасць заходняга напрамку для горадаЧто мы знаем об улицах Слуцка . Вуліца вяла ад Віленскай брамы да цэнтра горада. Тагачасная Віленская вуліца была карацейшай, паколькі сучасная далучыла да сябе былую Трайчанскую.
Апісанне
Вуліца пачынаецца ад вуліцы Максіма Багдановіча і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцамі Тутарынава і Салігорскай. Перасякаецца з вуліцамі Садовай, 3-й Працоўнай, Трайчанскай, Кулікова, 2-й Заходняй, Краснагвардзейскай і завулкамі.
Вядомыя будынкі і адрасы
Гістарычныя будынкі і ўстановы
Трайчанскі манастыр (не захаваўся) Харальная сінагога (не захаваўся)
Сучасныя будынкі
Цотны бок
4а — СДЮШАР 6 — Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў
Акрамя гэтага з цотнага боку мяжуе са Слуцкім паркам культуры і адпачынку
Няцотны бок
45 — Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж (у будынку былога духоўнага вучылішча (1885, архітэктар Л. Садоўскі)) 53 — Слуцкі філіял РУП Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры 55 — Слуцкі раённы ваенны камісарыят 59а — Свята-Аляксандра-Неўская царква (2006) 61 — Школа № 2 (сучасны будынак з 1961)
Літаратура
Видлога В. Серыя артыкулаў «Па старых адрасах». Газета «Слуцкi Край» 2000—2011 г. БНИАф. «Дело о продаже кн. Витгенштейном города Слуцка казне». 147, оп. 3, д. 17822. Карты Слуцка начала XVII в., конца XVII в., XVIII в.,XIX в., Шуберта 1860 г., РККА 1936 г., Слуцка 1958 г.
* Катэгорыя:Вуліцы Слуцка