«The Walt Disney Company» — адна з найбуйнейшых карпарацый індустрыі забаў у свеце. Заснавана 16 кастрычніка 1923 года братамі Уолтам і Роем Дыснеямі як невялікая мультыплікацыйная студыя, у цяперашні час з’яўляецца адной з найбуйнейшых галівудскіх студый, уладальнікам 11 паркаў забаў і двух аквапаркаў, а таксама некалькіх сетак тэлерадыёвяшчання, да ліку якіх адносіцца амерыканская тэлерадыёвяшчальная кампанія (ABC).
Штаб-кватэра кампаніі Уолта Дыснея і асноўныя вытворчыя магутнасці сканцэнтраваны ў падраздзяленні Disney Studios (студыя Уолта Дыснея) у горадзе Бербанк (штат Каліфорнія, ЗША).
Кампанія Уолта Дыснея ўваходзіць у прамысловы індэкс Доу-Джонса. Рынкавая капіталізацыя на лістапад 2019 года — 240 млрд долараў.
Фільмаграфія Дамба (1941) Бэмбі (1942) Сто адзін далмацін (1961) Кароль Леў (1994) Геркулес (1997)
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт кампаніі
Катэгорыя:Кінакампаніі ЗША