Мікала́й Алякса́ндравіч Макае́д (, в. Бялевічы Слуцкі раён — , г. ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР (1981—1987).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1983).
З 1957 года на працы ў Мінскім гархарчгандлі, пачынаў з пасады таваразнаўца, потым стаў старшым інспектарам па гандлі. У 1961 годзе быў пераведзены на працу ва ўпраўленне гандлю Мінскага гарвыканкама.
У Міністэрстве гандлю БССР працаваў з 1975 года, спачатку намеснікам міністра, а затым міністрам. У 1987 годзе быў прызначаны намеснiкам Старшыні Савета Міністраў БССР. На гэтай пасадзе працаваў да 1990 года. Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 27 ліпеня 1990 года быў прызначаны першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па знешніх эканамічных сувязях.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11 склікання.
Узнагароды Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэн Дружбы народаў, медалі
Спасылкі Макаед Николай Александрович // Наследие слуцкого края
Катэгорыя:Міністры гандлю БССР Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў