Васіль Уладзіміравіч Палійчук (нар. , г. Жытомір, УССР) — беларускі скульптар.
Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся у 1938—1941 і 1947—1949 гадах у Адэскім мастацкім вучылішчы ў Р. Тэнера. Удзельнік мастацкіх выставак з 1951 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя творы прысвечаны Вялікай Айчыннай вайнеМинский художник Полийчук Василий Владимирович.
Асноўныя творы: кампазіцыі «Вызваленне» (1957), «Паранены воін» (1951), «Подзвіг», «Партызанская сям’я», «Дзеці вайны», «Маці партызана» (1964), «Дырыжор», «Зваршчыца», «Памяці В. Хары», «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1958), «Перамога», «На абпаленай зямлі», «Генерал Л. Даватар», «Клятва партызан»; шматфігурная кампазіцыя «Мір, Праца, Свабода, Роўнасць, Братэрства, Шчасце ўсіх народаў» (1961—1968); манументальная скульптура «Камбайнёр» для беларускага павільёна ВДНГ; помнікі Ф. Дзяржынскаму ў г. Дзяржынску (1953; у суаўтарстве з А. Заспіцкім) і У. Леніну ў Старых Дарогах, на мінскім заводзе імя Леніна, у г. Століне, загінулым воінам Савецкай Арміі і партызанам у горадзе Івянцы (1960; у суаўтарстве з Я. Печкіным), партызанцы А. Колесавай у г. Крупкі Мінскай вобласці (1965—1967; у суаўтарстве з архітэктарамі В. Занковічам і Л. Левіным), М. Калініну ў г. Мінску і іншыя (усеў сааўтарстве).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. Член Беларускага саюза мастакоў з 1951 года.
Літаратура
Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў