Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч (нар. , Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1975 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1975 г. — архітэктар, з 1982 года — галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белпрампраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года.
Творчасць
Асноўныя творы: эксперыментальна-вытворчы корпус НДІ парашковай металургіі (1983), кавальска-эксперыментальная база аўтазавода (1986), канструктарска-эксперыментальная база завода колавых цягачоў у Мінску; цэх буйнога ліцця кавальскага завода цяжкіх штамповак у Жодзіне; вытворча-дыстрыбутарскі цэнтр «Кока-кола Беларусь» у Калядзічах; Палац хакея па вул. Прытыцкага ў Мінску (сааўтары Ю. Ф. Патапаў, І. І. Боўт), Лядовы палац у Баранавічах (пабудаваны ў 2007—2009), спартыўна-забаўляльны цэнтр у Маладзечне (сааўтар Э. Длугуновіч), Лядовы палац у Оршы, Лядовы палац у Віцебску (пабудаваны ў 1998—1999; сааўтар І. Боўт)Символы нашего времени: ТОП-10 ледовых дворцов Беларуси, трэніровачны каток Палаца спорту ў Мінску; трэніровачны каток у Смаленску; завод будаўнічых сумесяў СТАА «Хенкель Баўтэхнік» у Заслаўі.
Узнагароды Лаўрэат прэміі імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Жодзіна Катэгорыя:Архітэктары Заслаўя Катэгорыя:Прамысловыя архітэктары Беларусі