«Ісус і самаранка» — скульптура на Саборнай плошчы ў горадзе Глыбокае.

Гісторыя

23 красавіка 2014 года, калі горад святкаваў сваё 600-годдзе, адбылося адкрыццё і асвячэнне помніка. Скульптурная кампазіцыя ўпрыгожыла Саборную плошчу. Гэта месца сімвалічнае тым, што насупраць адзін аднаго тут узвышаюцца каталіцкі і праваслаўны храмы«Езус і самаранка». У Глыбокім паставілі скульптуру, якая мусіць нагадваць аб узаемнай пашане і любові .

Ідэя належыць скульптару Вячаславу Долгаву. Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца Мікалай Сталяр і Яраслаў ПарахневічСкульптура «Ісус і самаранка»..

Апісанне Скульптура з’яўляецца сімвалам духоўнасці, простага чалавечага слова, супакою паміж народамі. Вада — гэта сімвал праўды, ісціны, вечнасці, якія ўзвышаюць свядомасць чалавецтваУ Глыбокім адкрыты і асвячаны помнік «Езус і самаранка».

Літаратура Берникович, Д. Украсила город скульптура / Д. Берникович // Витебские вести. — 2014. — 3 мая. — С. 15.

Катэгорыя:Помнікі Глыбокага Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:2014 год у Беларусі