Бена Будар (, , Віціхенаў, Германія — , Драйхойзер, Германія) — лужыцкі пісьменнік, паэт, перакладчык і журналіст. Пісаў на верхнялужыцкай мове.

Біяграфія Нарадзіўся 19 сакавіка 1946 года ў горадзе Віціхенаў (Кулаў). Навучаўся ў розных лужыцкіх сярэдніх навучальных установах, у прыватнасці ў Сербскай гімназіі ў Буддзішыне. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі паступіў на факультэт славістыкі Лейпцыгскага універсітэта, які скончыў у 1969 годзе з дыпломам спецыяліста па славянскіх мовах. У 1967—1968 гадах вывучаў русістыку ў Растове-на-Доне. З 1969 года працаваў рэдактарам у выдавецтве «Домавіна». Займаўся грамадскай дзейнасцю; у 1989-90 гадах быў у апазіцыі да Лужыцкага нацыянальнага схода.

З 1990 года працаваў галоўным рэдактарам верхнялужыцкага дзіцячага часопіса «Płomjo» і з 2004 года — галоўным рэдактарам ніжнялужыцкага дзіцячага часопіса «Płomje». З 1998 года ўзначальваў лужыцкае літаратурнае таварыства «Розенталер» (Rosenthaler).

Памёр 8 кастрычніка 2023 года ў Драйхойзеры.

Сачыненні Займаўся перакладамі са славянскіх моў.

Mikus a Dajkus, паэтычны зборнік (1978); W susodstwje makrelow, проза (1979); Spać w meji měli zakazać, паэтычны зборнік (1983); Na křižerjach, драма (1985); Wokomiki słónca (2001); Tež ja mějach zbožo (2006); Mała Sněženka (2007); Widźu nana, widźu mać (2007); Cyblowe suknički, анталогія лужыцкай прозы (2008); Serbska poezija 38 — Beno Budar (2009); Cowboy Tom abo dyrdomdej ze zaka (2009); Dźens sym połsta dubow sadźił (2011).

Узнагароды Прэмія імя Якуба Чышынскага (2013), літаратурная прэмія «Домавіны».

Літаратура Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 169, 191, ISBN 5-7576-0063-2 Дни лужицко-сербской литературы и искусства Serbscy spisowaćeljo. Biografije a bibliografije. (1989) Wudawaćel: Koło serbskich spisowaćelow

Спасылкі

Біяграфія

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Лужыцкамоўныя паэты Катэгорыя:Верхнялужыцкія пісьменнікі Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў