Юрый Віктаравіч Назараў (нар. , Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (2020—2022), Кіраўнік справамі Прэзідэнта Беларусі (з 2022).

Біяграфія Адукацыя Беларускі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Лясная гаспадарка»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя адносіны».

Працоўная дзейнасць З 1981 па 1982 гады працаваў лабарантам Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава.

З 1983 па 1988 гады працаваў ляснічым Зуброўскага лясніцтва, інжынерам па ахове лесу і паляўнічай фауны, галоўным ляснічым Горацкага лясгаса.

У 1988—2001 гадах выконваў абавязкі дырэктара, дырэктар Горацкага лясгаса.

З 2001 па 2004 гады займаў пасаду намесніка Старшыні Камітэта лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 2004 па 2010 гады — намесніка Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

У 2010—2013 гады — Намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

17 снежня 2013 года прызначаны Старшынёй канцэрна «Беллеспаперапрам»Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2013 года № 1090 «Аб назначэнні Ю. В. Назарава».

3 сакавіка 2020 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі.

16 жніўня 2022 года прызначаны Кіраўніком справамі Прэзідэнта БеларусіЛукашэнка замяніў кіраўніка Упраўлення справамі, які летась заняў месца Шэймана .

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Санкцыі У чэрвені 2022 года Назараў трапіў у санкцыйны спіс Канады. З сакавіка 2025 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЕўрасаюзаЕС расширил санкции против Беларуси.

Крыніцы

Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання