Будалю́шаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Буда Люшаўская.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Буда-Люшаўскі сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Любавінскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 13 лютага 1958 года ў склад Ліпініцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Дубраўка, Люшаў, Негаўка і Салтанаўка)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак АсінаўкаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Будалюшаўскага сельсавета 9 населеных пунктаў. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ліпініцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области .

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Буда Люшаўская, Любавін, Новы Любавін, Слабада Люшаўская, Хмяльное, Шутнае і пасёлкі Зарэчча, Перагрузачны, Рошча. Таксама ў склад сельсавета ўваходзілі: да 1947 года — пасёлак Сталіна, да 1963 года — пасёлак Калініна (да 1937 года імя Бухарына), да 1969 года — пасёлак Асінаўка.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 671 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года , з іх 93,9 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,9 % — армяне, 0,7 % — лезгіныЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе