Уладзімір Уладзіміравіч Борман (, г. Благавешчанск-на-Амуры — ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1936 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1936 па 1945 г. працаваў у праектных арганізацыях Омска, Свярдлоўска. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1945 г. працаваў у Баранавічах, Белдзяржпраекце, Дзяржбудзе БССР, галоўным архітэктарам, кіраўніком майстэрні Мінскпраекта. Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года.

Творчасць Асноўныя праект: клуб «Праца» ў Новасібірску (1936), 45-кватэрныя жылыя дамы ў Кемераве (1937), два 48-кватэрныя дамы з крамамі па праспекце Леніна, дзіцячыя яслі (1937) у Свярдлоўску, праект забудовы цэнтра (1946—1948), планіроўка гарадскога парку (1947—1949), сквера ў цэнтры (1948), радзільня (1951) у Баранавічах, кінатэатр у Стоўбцах (1949), генплан і праект забудовы Цэнтральнай плошчы у Барысаве (1951—1955), 45-кватэрны жылы дом на Цэнтральнай плошчы Бабруйска (1953), 67-кватэрны жылы дом са стаматалагічнай паліклінікай у Мінску (1954).

Узнагароды Узнагароджаны медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1949).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Кемерава Катэгорыя:Архітэктары Новасібірска Катэгорыя:Архітэктары Екацярынбурга Катэгорыя:Архітэктары Баранавічаў Катэгорыя:Архітэктары Стоўбцаў Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Архітэктары Мінска