міні|злева|Галоўны офіс Белзнешэканомбанка на Заслаўскай вуліцы (архітэктар Алег Вараб’ёў) Адкрытае акцыянернае таварыства «Белзнешэканомбанк» (ААТ «Банк БелВЭБ») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. З’яўляецца даччыным банкам расійскага ўрадавага «Знешэканомбанка» ў Беларусі. 97,52 % у статутным фондзе ААТ належыць дзяржаўнай карпарацыі РФ «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)». Заснаваны ўрадам Беларусі ў 1991 годзе. Мае 24 філіялы, з якіх 6 у сталіцы, 5 у абласных цэнтрах, 13 у іншых гарадах, а таксама 3 цэнтры банкаўскіх паслуг. Сярод уласных даччыных прадпрыемстваў мае: «Белзнешстрах», «Белзнешэканомлізінг», «Белінтэртранс», «Знешэканомбуд», «Інтэрэкан-Н», «Міжнародны энергетычны цэнтр», «Аграфірма „Орда“», «Сівельга», «Свет фітнесу».
Статутны фонд на 12 студзеня 2010 года складаў 605 млрд рублёў. З 1994 года абслугоўвае аплатныя карткі MasterCard, з 1995 года — і карткі Visa.
Міжнародныя санкцыі 22 лютага 2022 года Банк БелВЭБ быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як даччыная арганізацыя расійскага банка ВЭБ. Санкцыі ЗША былі ўведзены супраць Расіі за прызнанне самаабвешчаных ДНР і ЛНР.
З красавіка 2023 года банк знаходзіцца пад санкцыямі КанадыКанада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков.
24 лютага 2025 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза.
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Банкі Беларусі Катэгорыя:1991 год у Беларусі Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША