Аляксей Канстанцінавіч Галубкоў (, в. Міхайлаўская, Кастрамская вобласць — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Закончыў школу ФЗН у горадзе Кастрама, працаваў на заводзе «Рабочы металіст».

У Вялікую Айчынную вайну на фронце са жніўня 1942 года. Камандзір аддзялення сувязі сяржант А. К. Галубкоў вызначыўся ў ліпені 1944 года пры вызваленні Лынтуп і Свянцян (Літва). У час бою за Лынтупы паранены, пад агнём праціўніка аднавіў пашкоджаную сувязь, што садзейнічала паспяховаму наступленню савецкіх войскаў. У Свянцянах гранатамі знішчыў варожую кулямётную кропку. Загінуў у баі 6 ліпеня 1944 года.

Пахаваны ў Лынтупах, дзе яго імем названа адна з вуліцАбеліск на карце раёна.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны