Першы выпадак захворвання каронавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Беларусі афіцыйна пацверджаны 28 лютага 2020 года.
Створаны сайт для інфармавання аб стане спраў па барацьбе з вірусам і рэкамендацыямі для насельніцтва. 26 красавіка Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла больш за 10 000 выпадкаў заражэння.
Храналогія ДатаТэстаў праведзена Новых заражэнняў Агулам заражэнняў Выпісана Памерлі 27.02.2020 1 1 0 0 03.03.2020 3 4 0 0 04.03.2020 2 6 0 0 07.03.2020 0 6 1 0 10.03.2020 3 9 30 11.03.2020 3 12 3 0 12.03.2020 9 21 3 0 13.03.2020 6 27 3 0 16.03.2020 9 36 3 0 17.03.2020 0 36 3 0 18.03.2020 15 51 5 020.03.2020186915021.03.202077615023.03.202058122023.03.202058122025.03.202058629027.03.202089432030.03.20205815247002.04.202015230042403.04.20204735142804.04.20208944041805.04.202012256252806.04.2020138700531307.04.2020161861541308.04.20202051066771309.04.202042014861391610.04.202049519811691911.04.202024522261722312.04.2020>6400035225782032613.04.2020~6800034129192032914.04.20207187536232812033315.04.20207619844737282033616.04.20208124647642042034017.04.20208681357547793424218.04.20209270951852974584519.04.20209823151058074944720.04.202010255645762645145121.04.202010854545967235775522.04.202011495555872817695823.04.202012254374180229386024.04.2020130824751877311206325.04.2020139295817959015736726.04.20201475258731046316957227.04.20201538458261128917407528.04.20201610289191220819937929.04.20201689869731318120728430.04.20201766258461402723868901.05.20201862628901491729189302.05.20201954309111582831179703.05.20202042398771670531969904.05.202021136978417489325910305.05.202021136986118350377110706.05.202022004590519255438811207.05.202022946620168506711608.05.202024014621101548412109.05.202025177122052605012610.05.202026354322973640613111.05.202027406023906653113512.05.202028444524873697414213.05.202029638025825771114614.05.202030815626772816815115.05.202032170527730880715616.05.202033505728681949816017.05.202035051529650993216518.05.20203643193057210130171
thumb|300px|Агульная інфармацыя пра COVID-19 і прафілактычныя рэкамендацыі ў ліфце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (7 красавіка 2020)
28 лютага 2020 года Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь пацвердзіла першы выпадак інфікавання ў краіне. 27 лютага тэст студэнта БНТУ з Ірана даў станоўчы вынік і ён быў змешчаны ў бальніцу ў Мінску. Ён прыбыў у Беларусь рэйсам з Баку 22 лютага 2020 года.
3 сакавіка 2020 года стала вядома пра чатырох хворых на каронавірус. Станам на 4 сакавіка дыягназ пастаўлены 6 пацыентам. 10 сакавіка было заяўлена пра 9 выпадкаў каронавіруса ў краіне. 11 сакавіка Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра тры новыя станоўчыя тэсты на COVID-19 у беларускіх грамадзян — жыхароў Мінска, Гродна і Гомеля. Такім чынам, у краіне на гэты дзень было 12 выпадкаў каронавіруса.
12 сакавіка Саветам міністраў прынята рашэнне пра абмежаванне ўсіх культурна-масавых, спартыўных і навуковых мерапрыемствы з міжнародным удзелам да 6 красавіка.
Станам на 13 сакавіка, выяўлена 27 выпадкаў заражэння.
thumb|300px|Транспарціровачны ізалюючы бокс для пацыентаў з каранавірусам ля Віцебскай абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы
13 сакавіка Беларуская чыгунка часова прыпыніла курсіраванне цягнікоў у Чэхію, 14 сакавіка — Польшчу, Германію і Францыю, 15 сакавіка — Украіну, Латвію і Літву. Таксама былі адменены авіярэйсы ў 25 краін.
Станам на 16 сакавіка, выяўлена 36 выпадкаў заражэння.
Па стане на 18 сакавіка выяўлены 51 выпадак заражэння, на 20 сакавіка — 69, на 21 сакавіка — 76.
Па стане на 23 сакавіка 2020 года выяўлена 81 выпадак заражэння. У Гомельскай вобласці хворых на два чалавекі (дыягназ у тым ліку пацверджаны ў жыхаркі Жыткавічаў), у Гродне — адзін чалавек, у Мінску — больш за 40, каля 30 — у Віцебску. 41 выпадак завазны, астатнія заразіліся ў краіне. Сярод тых, хто захварэў, адзін замежнік і 80 беларусаў. Сярэдні ўзрост пацыентаў — ад 15 гадоў да 49 гадоў. Самому старэйшаму 78 гадоў, самаму малодшаму — 3 гады (кантактаваў з мамай). Сярод медработнікаў заражаных кароаавірусам няма. Аднак ёсць медработнікі на каранціне, бо былі ў кантакце з пацыентамі, у якіх вірус пацвердзіўся.
thumb|300px|Транспарціровачны ізалюючы бокс для пацыентаў з каранавірусам ля Віцебскага абласной клінічнага дыягнастычнага цэнтра
На 25 сакавіка 2020 года выяўлена 86 выпадкаў заражэння. Праведзена каля 23 тыс. тэстаў на COVID-19. Выпісаныя ці рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 57 пацыентаў. Яшчэ па двух пацыентах спецыялісты праводзяць дадатковую праверку ў сувязі з неадназначнасцю атрыманых вынікаў.
На 27 сакавіка выяўлены 91 выпадак заражэння. Праведзена каля 24 тыс. тэстаў на COVID-19. Выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 32 пацыенты. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 62 пацыентаў.
На 30 сакавіка выяўлена 152 выпадкаў заражэння. Праведзена больш за 30 тыс. тэстаў на COVID-19. Выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 47 пацыентаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 105 пацыентаў.
20 сакавіка 2020 года заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск) Віктар Дашкевіч і ягоная жонка Святлана, загадчыца тэатральнай трупы, адчулі сябе кепска, паднялася тэмпература. На наступны дзень іх паклалі ў лякарню. У мужчыны, які ўжо меў хранічную абструкцыйную хваробу лёгкіх, пацвердзілі COVID-19. Тыдзень ён знаходзіўся ў рэанімацыі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. У ноч на 31 сакавіка памёр. Віктар Дашкевіч стаў першай ахвярай каранавірусу ў Беларусіsvaboda.org падчас пандэміі COVID-19 2019—2020 гадоў.
Па стане на 2 красавіка 2020 года выяўлена 304 выпадкі заражэння, 46 пацыентаў паправіліся, 4 памерлі.
21 красавіка на сайце Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з’явіўся спіс рэкамендацый Беларусі па выніках місіі незалежных экспертаў, якія ацэньвалі, як у краіне змагаюцца з каранавірусам. Было адзначана, што ўспышка COVID-19 у Беларусі перайшла ў фазу кантактнай перадачы на ўзроўні супольнасці. СААЗ рэкамендуе адкласці ўсе масавыя мерапрыемствы — спартыўныя, рэлігійныя, культурныя, а таксама перавесці школы і ўніверсітэты на дыстанцыйнае навучанне
26 красавіка Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла больш за 10 000 выпадкаў заражэння. Гэтая колькасць расце ў геаметрычнай прагрэсіі. Па стане на 28 красавіка каранавірус выявілі ў 12208 чалавек у Беларусі. У заяве з гэтай нагоды Прадстаўніцтва ААН у Беларусі звярнула ўвагу на неабходнасць неадкладных і маштабных мер па ўзмацненні жорсткасці фізічнага дыстанцыяванняfacebook.com/UNBelarusnashaniva.by.
Пад канец красавіка кожны дзень у Беларусі выяўлялася больш новых выпадкаў заражэння COVID-19 на 1 мільён насельніцтва, чым у суседзяў. Паводле дадзеных, якія прадастаўляюцца Міністэрствам аховы здароўя, у краіне назіраецца ўстойлівы рост колькасці новых выпадкаў COVID-19 на працягу ўжо чатырох з паловай тыдняў. Пры гэтым тэмп прыросту новых выпадкаў у Беларусі з’яўляецца адным з самых высокіх у Еўрапейскім рэгіёне. Эпідэмія ў Беларусі перайшла ў фазу мясцовай трансмісіі інфекцыі сярод насельніцтва. Прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў адзначыў, што намаганняў аднаго сектара аховы здароўя на гэтым этапе аказалася недастаткова для стрымлівання і запавольвання тэмпаў эпідэміі, і адна з галоўных прычын імклівага развіцця эпідэміі ў краіне — адсутнасць адэкватных мер фізічнага дыстанцыяванняnews.tut.by nashaniva.by.
У Мінску 9 мая правялі парад да Дня Перамогі, нягледзячы на каранавірус. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020) праз каранавірус не сталі пераносіць, а таксама адмовіліся рабіць дыстанцыйныміsvaboda.org.
18 мая ў Беларусі колькасць хворых на каранавірус перавысіла 30 тысяч чалавек. Да 29 мая ў Беларусі было зарэгістравана звыш 40 тысяч чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. З пачатку чэрвеня рост колькасці захворванняў памяншаецца, выздаравелых становіцца болей, чым захварэлых.
4 чэрвеня Польшча адправіла вялікую партыю гуманітарнай дапамогі ў Беларусь для барацьбы з пандэміяй. 47 грузавікоў з грузам у 300 тон лекаў, тэстаў на каронавірус, рэспіратараў, абарончых масак, шчыткоў, халатаў і апаратаў ШВЛ 5 чэрвеня перасеклі польска-беларускую мяжу ў кантрольна-прапускным пункце «Брузгі». Гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчыbelsat.eu.
На раніцу 9 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравалі 50 265 алавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзены 644 160 тэстаўnashaniva.by. Да 25 чэрвеня ў Беларусі зарэгістраваны 60 382 выпадкаў COVID-19news.tut.by . Станам на гэты дзень ад COVID-19 вылечаны і выпісаны 41 448 пацыентаўblr.belta.by.
Падазрэнні на фальсіфікацыю статыстыкі Па словах Сцяпана Пуцілы, незалежнага беларускага журналіста і кіраўніка інтэрнэт-СМІ «NEXTA», урад сфальсіфікаваў афіцыйныя дадзеныя аб распаўсюджванні захворвання на COVID-19 у Беларусі і апублікаваў значна заніжаныя лічбы. 11 мая 2020 года са спасылкай на атрыманыя дакументы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пуціла прыйшоў да высновы, што штодзённы прырост у колькасці больш за тысячу выпадкаў COVID-19 быў дасягнуты «пару дзён таму», а агульная колькасць выпадкаў COVID-19 у Беларусі склала 26348, пры гэтым 166 пацыентам з COVID-19 патрабавалася штучная вентыляцыя лёгкіх. Паводле звестак «NEXTA», фактычны штодзённы прырост выпадкаў заражэння на COVID-19 у перыяд з 8 па 11 мая быў наступным: 8 мая - +1251 9 мая - +1271 10 мая - +1183 11 мая - +1242
13 мая 2020 года «NEXTA» паведаміла пра 27717 выпадкаў захворвання на COVID-19 і штодзённы прырост у 1369 выпадкаў.
Паводле статыстыкі, прадстаўленай падчас вебінара Беларускага таварыства анестэзіёлагаў і рэаніматолагаў 22 мая 2020 года, у красавіку 2020 года смяротнасць сярод пацыентаў з аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі COVID-19 толькі ў Мінску склала 27%, альбо 117 пацыентаў у абсалютнай колькасці, што супярэчыла афіцыйным звесткам Міністэрства аховы здароўя ад 1 мая пра агульную колькасць (г.зн. у Беларусі ў цэлым) у 93 смерці пацыентаў з COVID-19. У дадатковым афіцыйным тлумачэнні Міністэрства аховы здароўя было адзначана, што ўзровень смяротнасці, прадстаўлены падчас вебінара, адлюстроўвае дадзеныя па ўсіх пацыентах «пульманалагічнага профілю» і ўключае як пацверджаныя смерці пацыентаў з COVID-19, так і смерці пацыентаў з «іншымі этыялогіямі пнеўманіі», што супярэчыць слайдам прэзентацыі вебінара, у якіх згадваюцца выключна пацыенты з COVID-19. Пасля агалоскі ў СМІ запіс вебінара быў выдалены з «YouTube».
Паводле дадзеных супрацоўнікаў аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі 1-й мінскай клінічнай бальніцы, у некаторыя дні там былі рэгістрыравалася па 3–4 смерці верагодна станоўчых пацыентаў на каронавірус, у той час як афіцыйная штодзённая статыстыка смерцяў за гэтыя дні не перавышала 5 выпадкаў у цэлым па Беларусі.
Згодна з заўвагаю Лідзіі Ярмошынай ад 22 ліпеня 2020 года са спасылкай на дадзеныя Міністэрства аховы здароўя, на той момант каля 41000 чалавек былі альбо шпіталізаваны, альбо праходзілі амбулаторнае лячэнне ад COVID-19, альбо знаходзіліся ў стане кантакту першага ўзроўню з вышэйназванымі, што супярэчыла афіцыйнай статыстыцы, якая паказвала агульную колькасць у 6947 актыўных спраў. У дадатковым тлумачэнні Міністэрства аховы здароўя было адзначана, што названая колькасць прадстаўляе колькасць людзей, якія падпадаюць пад «усе віды медыцынскага назірання», уключаючы актыўныя выпадкі COVID-19, кантакты першага і другога ўзроўняў і асоб, якія знаходзяцца ў карантыне. Тым не менш у адпаведнасці з уласнымі рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя, кантакты другога ўзроўню былі вызвалены ад патрабаванняў самакаранціну і не падлягалі назіранню.
Статыстычны аналіз афіцыйных штодзённых лічбаў заражэння на COVID-19 дазволіў выказаць здагадку пра наяўнасць штучнага абмежавання на агалошванне не больш чым 1000 выпадкаў у дзень.