Эрнэста Маскероні (; — ) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Абаронца. Чэмпіён свету 1930.
Біяграфія Пачаў кар’еру ў клубе «Белья Віста», аднак сапраўдную славу атрымаў у 1930 годзе. Гулец стаў выступаць за зборную Уругвая. З 1930 па 1940 год ён правёў 13 матчаў за «Селеста». Стаў чэмпіёнам свету ў 1930 годзе. У 1930 годзе Маскероні выступаў за сціплую каманду «Алімпія» з Мантэвідэа, але літаральна адразу перайшоў у «Пеньяроль». Чатырохразовы чэмпіён Уругвая (1932, 1936, 1937, 1938) у складзе гэтага клуба.
У 1934 годзе Маскероні пераехаў у Італію, дзе выступаў за «Амбразіяну» (цяпер — «Інтэрнацыянале») да 1936 года. У 1935 годзе ён адыграў 2 матчы за зборную Італіі. Пасля вяртання ва Уругвай Эрнэста зноў выступаў за «Пеньяроль» (1936—1940).
Маскероні да 1984 г. быў апошнім прадстаўніком зборнай Уругвая чэмпіёнскага складу 1930 года.
Тытулы Чэмпіён свету (1): 1930 Чэмпіён Уругвая (4): 1932, 1936, 1937, 1938
Крыніцы
Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.
Катэгорыя:Футбалісты Уругвая Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Уругвая па футболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Пеньяроль Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Індэпенд’ентэ Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт Мантэвідэа Катэгорыя:Ігракі ФК Белья Віста Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1930