Помнік Пятру Іванавічу Купрыянаву — помнік у горадзе Жодзіна Мінскай вобласці Беларуси.
Гісторыя
Помнік Герою Савецкага Саюза Пятру Іванавічу Купрыянаву ўстаноўлены ў горадзе Жодзіна ў 1965 годзе. Скульптар Б. Івонцьеў, архітэктар В. Занковіч, Л. Левін.
Апісанне помніка Помнік зроблены з бетону, вышыня стэлы 2,5 м, блокаў 1 м. Уяўляе сабой стэлу з рэльефнай выявай. Фігура трактавана ўмоўна. Парывісты рух наперад сімвалізуе перакананасць, самаахвярнасць. Архітэктурнае абрамленне помніка нагадвае сцяг. Побач са стэлай пастаўлены 2 блокі з надпісамі-прысвячэннямі.
Літаратура Памятник Герою Советского Союза Петру Куприянову // В памяти народной. — Минск, 1970. — С. 77—79. Помнік Купрыянаву Пятру Іванавічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мінск, 1987. Кн. 2. — С. 203.
Катэгорыя:Помнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:1965 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Жодзіна Катэгорыя:Творы Валянціна Занковіча Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна Катэгорыя:Творы Барыса Івонцьева