Цвінтарэ́й прыгожы (Centaurium pulchellum) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 2—25 см. Сцябло прамастойнае, звычайна разгалінаванае ад асновы. Лісце простае, сядзячае, супраціўнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай і клінападобнай асновай. Кветкі цёмна-ружовыя або белыя, на канцах галінак. Пялёскаў — 5. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія Еўраазіяцкі від раслін. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт і галатроф. Расце ў стэпах, на лугах, берагах вадаёмаў, пустках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—верасні.

Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны, у Фінляндыі.

Літаратура  — С. 267.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарычкавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны