Міко́ла Я́каўлевіч Аўра́мчык (, в. Плёсы, цяпер , Магілёўская вобласць — , Мінск) — беларускі паэт, пісьменнік, перакладчыкт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с..

Біяграфія З сялянскай сям’і. Скончыў школы ў Плёсах і Цялушы. У 1938 годзе паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі». Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах. Пры акружэнні ў чэрвені 1942 года трапіў у палон да іспанцаў, пасля немцамі быў вывезены ў Рур на каменнавугальныя шахты. У красавіку 1945 года вызвалены англічанамі.

Пасля вайны працаваў на аднаўленні Данбаса. Скончыў у 1949 годзе філалагічны факультэт БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1947). У 1953—1980 гадах рэдактар аддзелу паэзіі часопіса «Маладосць». Жыў у вёсцы Ступяні.

Меў трох дачок — Святлану, Ірыну, Наталлю.

Апошнія гады цяжка хварэў. Памёр 8 мая 2017 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (П-1, 108/7/17).

Творчасць Дэбютаваў вершамі ў 1937 у бабруйскай газеце «Камуніст». На літаратурную дзейнасць маладога паэта з Бабруйшчыны блаславілі Якуб Колас і Янка Купала. Яго творчымі настаўнікамі былі Аркадзь Куляшоў і Кузьма Чорны, а сябрамі — Максім Танк і Пімен ПанчанкаСвяточнае мерапрыемства «Сваёй дарогай запаветнай…», прымеркаванае да 95-годдзя з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка // Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, 22 студзеня 2015.

Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край» (1949), «Шляхамі дружбы» (1952), «Ключы жураўліныя» (1960), «Сустрэча былых канагонаў» (1963), «Універсітэцкі гарадок» (1967), «Агледзіны» (1969), «Як на далоні» (1970), «Дрэва дружбы» (1973), «Вадовішча» (1976), «У падзямеллі» (раман, 1986), «Анкета: Выбранае» (1990), зборніка вершаў для дзяцей «Дружба» (1950). Выйшлі «Выбранае» (1976) і Выбраныя творы ў 2 т. (1980). Аўтар кнігі «Знаёмыя постаці» (2004), прысвечанай беларускім дзеячам.

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, Л. Украінкі, І. Франко, М. Джаліля, Г. Эміна, І. Куратава, С. Ясеніна, Я. Смялякова, зборнікі вершаў С. Міхалкова «А што ў вас?» (1950), В. Бычко «Тры сястры» (1953), паэму М. Нагнібеды «Васілёк» (1961) і іншае.

У вершах М. Аўрамчыка адлюстраваны драматычны ваенны лёс паэта, жыццё ў фашысцкай няволі, шахцёрская праца, вучоба ва ўніверсітэце, уражанні ад паездак па краіне. Майстар сюжэтна-арганізаванага верша, канкрэтнай паэтычнай дэталі, лірычнага эцюда, замалёўкі.

Друкаваўся ў перыядычных выданнях, у т. л. часопісе «Дзеяслоў».

Разам з Н. Гілевічам суаўтар самвыдатаўскай паэмы «Сказ пра Лысую гару», у якой з’едліва апісваліся норавы беларускіх літаратараў, занятых не творчасцю, а дзялёжкай зямельных участкаў.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік «Сустрэча былых канагонаў». Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Літаратура С. 87 Аўрамчык Мікола // Т. 1. С. 134

Спасылкі

Асабовая справа Міколы Аўрамчыка: да 100-годдзя паэта // «СБП» 13 студзеня 2020 10 фактаў пра паэта Міколу Аўрамчыка, які хадзіў у паліто Машэрава і саромеўся «Сказа пра Лысую гару» // svaboda.org 14 студзеня 2020

Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Супрацоўнікі газеты «Раніца» (1929)