Аптэка Лаеўскага — будынак у г. Баранавічы. Знаходзіцца на вул. Тэльмана, 15. Пабудаваны з цэглы ў першай палове XX стагоддзя.
Архітэктура Будынак аптэкі з жылым домам правізара двухпавярховы: першы паверх выкарыстоўваўся пад аптэку, другі — пад жыллё. З цэглы, атынкаваны. Функцыянальнае прызначэнне будынка вызначыла своеасаблівасці яго планіроўкі: другі паверх складзены як бы з асобных мансардаў, аб’яднаных дахам складанай канфігурацыі.
Асіметрычны ў плане з выступаючай цэнтральнай часткай. Заходняя тарцовая сцяна амаль глухая, на ўзроўні другога паверху трохі скошана, да ўсходняй прымыкаюць глухія дваровыя прыбудовы-тамбуры і невялікі тамбур з вокнамі — уваход. Цэнтральная частка фасада мае рэгулярны рытм прамавугольных акон, на ўзроўні першага паверха выступаючая частка выдзелена двума лапаткамі. Паверхні раздзелены паяском, дэкаратыўныя элементы адсутнічаюць.
На ўзроўні другога паверха — лоджыя. Геаметрычнасць розных аб’ёмаў, лаканізм форм, адсутнасць дэкаратыўных элементаў, адпаведнасць будынка свайму прызначэнню даюць падставу аднесці яго да стылю канструктывізму.
Выкарыстоўваецца пад аптэкуПомнікi архітэктуры ў Баранавiчах .
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Баранавічаў Катэгорыя:XX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Баранавічаў