Эрнст Ягоравіч Ляшнеўскі (нар. , в. Свідэршчына, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1986).

Біяграфія З 1954 года працаваў у калгасе імя Дзімітрава Талачынскага раёна. З 1963 года — член КПСС.

З 1975 года — брыгадзір трактарна-паляводчай брыгады, якая першая ў раёне ўкараніла метад брыгаднага падраду.

У 1983 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР, яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР».

Дэлегат XXVII з’езда КПСС, член бюро РК КПБ.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1986 годзе за поспехі ў выкананні планаў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыіЛяшнеўскі Эрнст Ягоравіч.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1986) Дзяржаўная прэмія СССР (1983) Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1983) ордэн Леніна — двойчы ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі Залатая Зорка Героя Сацыялістычнай Працы (1986) залаты медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы медаль ВДНГ СССР Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР

Крыніцы

Літаратура Крыжаноўскі, М. А. Зорны час брыгадзіра / М. А. Крыжаноўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 606—607. Лешневский Эрнст Егорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 59. Лешневский Эрнст Егорович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 266. Лешневский Эрнст Егорович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 140.

Катэгорыя:Дэлегаты XXVII з’езда КПСС